Title: РАЗУМНАЯ ЭЛЬЗА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
РАЗУМНАЯ ЭЛЬЗА

Жыў-быў чалавек, і была ў яго дачка, звалі яе Разумнай Эльзай. Вось вырасла яна, а бацька і кажа:
— Пара б аддаць яе замуж.
— Так, — сказала маці, — калі толькі знойдзецца такі чалавек, які захоча яе ўзяць.
І вось прыйшоў нарэшце з далёкіх мясцін чалавек, звалі яго Ганс; пачаў ён да яе сватацца, але паставіў умову, каб Разумная Эльза была да таго ж і вельмі разважлівай.
— О, — сказаў бацька, — яна кемлівая.
А маці дадала:
— Ах, ну што і казаць: яна ўсё разумее, бачыць нават, як вецер на вуліцы гуляе, і чуе, як мухі кашляюць.
— Ну, — сказаў Ганс, — а калі яна будзе не вельмі кемлівай, то я з ёю не ажанюся.
Вось сядзяць яны за сталом, абедаюць, а маці і кажа:
— Эльза, схадзі ў склеп ды прынясі нам піва.
Узяла Разумная Эльза з паліцы збан і спусцілася ў склеп, весела пазвоньваючы накрыўкай, каб час ішоў хутчэй. Прыйшла яна ў склеп, паставіла перад піўной бочкай зэдлік, каб не трэба было нагінацца, і спіна каб не забалела і каб не занадта стаміцца. Паставіла перад сабой збан, адкруціла кран і, каб вочы не заставаліся без справы, пакуль піва нальецца, пачала сцяну разглядваць; вось глядзіць яна ды разглядвае і заўважыла раптам над сабой кірку на сцяне, якую забыліся там памылкова муляры. І вось пачала Разумная Эльза плакаць і галасіць: «Калі выйду замуж за Ганса, і народзіцца ў нас дзіця, і вырасце яно, і пашлем мы яго ў склеп піва нацадзіць, раптам зваліцца яму на галаву кірка і заб'е яго насмерць». Сядзіць яна і плача, што ёсць сілы галосіць з-за будучага няшчасця. А ў хаце наверсе чакаюць у гэты час піва, а Разумная Эльза ўсё не вяртаецца. Гаспадыня і кажа работніцы:
— Схадзі ты ў склеп ды паглядзі, што там з ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!IL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCICIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITA
  • Libri.it
  • Treccani