Title: ВАЙНА КАЙМАНАЎ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ВАЙНА КАЙМАНАЎ

У адной вельмі вялікай рацэ, у адным вельмі пустэльным краі, куды ніколі не пранікаў чалавек, жыло шмат кайманаў. Было іх болей за сто, а мо нават і тысячу. Яны елі рыб, часам падпільноўвалі жывёл, якія прыходзілі да ракі напіцца, але болей ім усё ж падабаліся рыбы. Пасля абеду яны спалі на пясчаным беразе, а ў месяцавыя ночы часам забаўляліся, бегаючы па вадзе.
Жылі яны спакойна й шчасліва. Але аднойчы надвячоркам, калі ўсе ўжо спалі на беразе, адзін кайман нечакана прачнуўся і прыўзняў галаву — яму падалося, што ён пачуў шум. Ён прыслухаўся і напраўду пачуў глыбокі і глухі гук. Тады ён клікнуў каймана, які спаў побач.
— Прачніся! — сказаў ён. — Ідзе небяспека.
— Што такое? — занепакоена спытаўся сусед.
— Не ведаю, — адказаў кайман, які прачнуўся першы. — Я чую нейкі незразумелы шум.
Другі кайман таксама пачуў шум, і яны зараз жа пабудзілі астатніх. Усе перапалохаліся, забегалі, задраўшы хвасты.
Іх неспакой быў недарэмны, бо шум усё мацнеў і мацнеў. І неўзабаве яны ўбачылі ўдалечыні нешта падобнае да воблачка дыму. Адтуль даносіўся гук, быццам нехта вельмі далёка пляскаў па вадзе: «плясь-плясь!»
Кайманы пераглянуліся: што гэта можа быць?
Тады адзін стары і мудры кайман, — найстарэйшы і наймудрэйшы з усіх, у якога ў роце засталося толькі два цэлыя зубы і які аднойчы хадзіў у вандроўку аж да самага мора, — раптам сказаў:
— Я ведаю, што гэта! Гэта кіт! Яны вельмі вялікія і выпускаюць белую ваду праз нос. А потым вада ападае ў іх ззаду.
Пачуўшы гэта, маленькія кайманчыкі так перапалохаліся, што ўзнялі страшны лямант і пахавалі галовы ў ваду. Яны крычалі:
— Гэта кіт! Сюды плыве кіт!
Але стары кайман наставіў хвост на бліжэйшага кайманчыка і крыкнуў:
— Не бойцеся! Я ведаю кіта! Ён сам нас баіцца! Яшчэ як баіцца!
Гэтыя словы супакоілі маленькіх ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI INSETTI vol. 2N. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIALA PESTE SCARLATTACHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?
  • Libri.it
  • Treccani