Title: ЦЫРАВАЛЬНАЯ ІГОЛКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЦЫРАВАЛЬНАЯ ІГОЛКА

Жыла-была цыравальная іголка; яна лічыла сябе такой тонкай, што ўявіла, быццам яна швейная іголка.
— Глядзіце, глядзіце, што вы трымаеце! — сказала яна пальцам, калі яны вымалі яе. — Не выпусціце мяне! Упаду на падлогу — чаго добрага, згублюся: я занадта тонкая!
— Быццам бы! — адказалі пальцы і моцна схапілі яе за талію.
— Вось бачыце, я іду з цэлай світай! — сказала цыравальная іголка і пацягнула за сабою доўгую нітку, толькі без вузельчыка.
Пальцы ўторкнулі іголку проста ў кухарчыну пантофлю, — скура на пантофлі трэснула, і трэба было зашыць дзірку.
— Фу, якая чорная работа! — сказала цыравальная іголка, — я не вытрымаю! Я зламлюся!
І сапраўды зламалася.
— Ну вось, я ж казала, — прамовіла яна, — я занадта тонкая!
«Цяпер яна ні на што не годная», — падумалі пальцы, але ім ўсё-такі давялося моцна трымаць яе: кухарка накапала на зламаны канец іголкі сургуч і потым закалола ёй хустку.
— Вось цяпер я — брошка! — сказала цыравальная іголка. — Я ведала, што буду карыстацца павагай: у кім ёсць толк, з таго заўсёды выйдзе нешта вартае.
І яна засмяялася сама сабе, — бо ніхто ж не бачыў, каб цыравальныя іголкі смяяліся ўголас, — яна сядзела ў хустцы, нібы ў карэце і аглядалася па баках.
— Дазвольце спытацца, вы з золата? — звярнулася яна да суседкі-шпількі. — Вы вельмі сімпатычная, і ў вас уласная галоўка... Толькі маленькая! Пастарайцеся яе адгадаваць, — не кожнаму ж дастаецца сургучная галоўка!
Пры гэтым цыравальная іголка так фанабэрыста выпрасталася, што вылецела з хусткі проста ў ракавіну, куды кухарка якраз вылівала памыі.
— Выпраўляюся ў плаванне! — сказала цыравальная іголка. — Толькі б не згубіцца!
Але яна згубілася.
— Я занадта тонкая, я не створана для гэтага свету! — сказала яна, лежачы ў вулічнай канаве. — Але я ведаю ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESIMIRALA SIRENETTAIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRE
  • Libri.it
  • Treccani