Title: ПАНЧОХІ ДЛЯ ФЛАМІНГАЎ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ПАНЧОХІ ДЛЯ ФЛАМІНГАЎ

Неяк раз змеі ладзілі вялікі баль. Былі запрошаныя рапухі ды жабы, фламінгі, кайманы ды рыбы. Але ж рыбы не ходзяць, то й танчыць яны не маглі. Яны толькі павылазілі на пясок ды пляскалі хвастамі, бо той баль адбываўся каля ракі.
Кайманы, каб лепей сябе ўпрыгожыць, надзелі на шыю каралі з бананаў і палілі парагвайскія цыгары. Жабы абляпіліся рыбінаю лускою і ступалі паважна, перакульваючыся з адной нагі на другую, нібыта плылі. І кожны раз, калі яны з паважным выглядам праходзілі па беразе, рыбы крычалі ім што-небудзь кплівае.
Рапухі надушыліся парфумаю і хадзілі на задніх лапах. Апроч таго на кожнай вісеў, гайдаючыся, як ліхтарык, маленечкі светлячок.
Але сама прыгожыя былі змеі. Усе яны былі апранутыя ў балетныя гарнітуры пад колер скуры: на чырвоных змеях былі спаднічкі з чырвонага цюлю, на зялёных — з зялёнага, на жоўтых — з жоўтага, а на куфіях — з шэрага ў палоску, і палоскі былі колеру цаглянага пылу і попелу, бо такі колер у куфій.
А ўжо сама адметнымі былі каралавыя гадзюкі, апранутыя ў доўгія спаднічкі з чырвонага, белага і чорнага газу. Яны танчылі, выгінаючыся серпанцінам. І калі змеі пачыналі танчыць і кружыліся на кончыку хваста, усе госці гучна пляскалі ім у далоні.
І толькі фламінгі, у якіх тады былі белыя ногі, а дзюбы, як і цяпер, вельмі тоўстыя і крывыя, — толькі фламінгі былі невясёлыя, бо ў іх было мала розуму і яны не змаглі прыдумаць, як апрануцца. Яны зайздросцілі кожнаму гарнітуру і асабліва гарнітурам, што былі ў каралавых гадзюк. Калі якая-небудзь змяя, какетліва прыўздымаючы пышную газавую спаднічку, праходзіла перад імі, фламінгі аж млелі ад зайздрасці.
Тады адзін фламінга сказаў:
— Я ведаю, што трэба зрабіць. Трэба надзець чырвоныя, белыя і чорныя панчохі, і каралавыя змеі закахаюцца ў нас.
І гуртам узляцеўшы, усе фламінгі пераляцелі раку і пастукаліся ў вясковую краму.
...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINOIL RE CHE VALEVA 4,50€ I DUDÙ VANNO A SCUOLA?IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRE
  • Libri.it
  • Treccani