Title: ДВАНАЦЦАЦЬ ПАЛЯЎНІЧЫХ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ДВАНАЦЦАЦЬ ПАЛЯЎНІЧЫХ

Жыў каралевіч, і была ў яго нявеста, якую ён вельмі любіў. Ён цешыўся сваім шчасцем, але раптам атрымаў вестку, што яго бацька захварэў, памірае і хоча перад смерцю з ім развітацца. І сказаў каралевіч тады сваёй любай:
— Я павінен ехаць, мне давядзецца цябе пакінуць на нейкі час, дык вось, даю табе на памяць пярсцёнак. Калі я стану каралём, вярнуся назад і забяру цябе.
Сеў ён на каня і паскакаў. Калі ён прыехаў дамоў, бацька паміраў. Ён сказаў яму перад сконам:
— Дарагі мой сын, апошні раз хацеў пабачыцца з табой перад смерцю, абяцай мне, што ты жэнішся па маёй волі...
І назваў ён адну каралеўну, якая павінна была стаць яго жонкай. Сын быў так засмучаны, што не падумаў і сказаў:
— Добра, дарагі мой татачка, хай будзе па вашай волі.
І кароль памёр.
Надышоў час памінак, і сын павінен быў выканаць волю бацькі. Ён накіраваў да той каралеўны сватоў, і яе бацькі далі згоду выдаць дачку за яго замуж. Але пачула пра вяселле першая нявеста і так зажурылася з прычыны яго нявернасці, што ледзь не памерла з гора. І сказаў тады ёй бацька:
— Дачушка мая любая, навошта ты так перажываеш? Што хочаш, тое я і зраблю для цябе.
Падумала дзяўчына хвілінку і кажа:
— Дарагі мой татачка, хачу, каб было ў мяне адзінаццаць падобных на мяне і тварам, і постаццю, і ростам дзяўчат.
І адказаў кароль:
— Калі тваё жаданне можа быць выканана — яно будзе выканана.
І загадаў ён шукаць па ўсяму каралеўству падобных на дачку дзяўчат: і тварам, і постаццю, і ростам.
Неўзабаве прывялі іх да каралеўны, і яна загадала пашыць ім дванаццаць аднолькавых паляўнічых касцюмаў, і павінны былі адзінаццаць дзяўчат прыбрацца ў гэтыя паляўнічыя касцюмы, а каралеўна надзела дванаццаты. Потым яна развіталася са сваім бацькам і разам з дзяўчатамі прыехала на сядзібу свайго ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMAIL RIPOSINOIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRECIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITA
  • Libri.it
  • Treccani