Title: СТОЛІК-НАКРЫЙСЯ, ЗАЛАТЫ АСЁЛ І ДУБІНКА З МЯШКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
СТОЛІК-НАКРЫЙСЯ, ЗАЛАТЫ АСЁЛ І ДУБІНКА З МЯШКА

Даўным-даўно жыў на свеце кравец. Былі ў яго тры сыны і адна-адзіная каза. Яна іх усіх малаком карміла. А за гэта яе трэба было кожны дзень пасвіць.
Сыны пасвілі казу па чарзе. Пагнаў яе аднойчы старэйшы сын на могілкі. Трава там расла высокая ды сакавітая. Каза цэлы дзень скубла траву і скакала. Вечарам, перад тым як вяртацца дамоў, ён і пытае ў яе:
— Ці сытая ты, каза мая?
Адказала каза:
— Я такая сытая, што не з'ем болей ні лісціка. Ме-ме!
— Ну, тады і ідзі дадому.
Прывёў яе за вяровачку ў стойла і моцна прывязаў.
Бацька цікавіцца ў сына:
— Ці не галодная наша каза?
— О, яна такая сытая, не хоча болей ні лісціка.
Пахваліў кравец сына, а сам пайшоў у стойла, пагладзіў любімую козачку і перапытвае:
— Ці сытая ты, каза мая?
І адказала яму каза:
— Ад чаго я буду сытая? Скакала цераз магілку, з'ела адну былінку. Ме-ме!
— Што я чую!
Выскачыў кравец са стойла, як закрычыць на сына:
— Ах ты, манюка, каза ж зусім галодная!
Пабіў сына і прагнаў з двара.
На другі дзень наступіла чарга пасвіць казу сярэдняму сыну. Знайшоў ён у садзе месца, дзе трава добрая расла, каза яе ўсю і з'ела. Вечарам пытае:
— Ці сытая ты, каза мая?
— Я такая сытая, што не з'ем болей ні лісціка. Ме-ме!
— Тады ідзі дадому.
А дома стары кравец дапытвае сына:
— Ці наелася наша каза?
— О, яна такая сытая, што не хоча болей ні лісціка.
Але кравец вырашыў сам у гэтым пераканацца. Зайшоў у стойла і пытае:
— Ці сытая ты, каза мая?
І адказала каза:
— Як мне быць сытаю, калі я з'ела толькі адну былінку, як скакала цераз ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA REGINA DELLE NIAGARA FALLSLA PESTE SCARLATTATUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!COSÌ È LA MORTE?
  • Libri.it
  • Treccani