Title: ЛІС І КОШКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЛІС І КОШКА

Здарылася аднаго разу так, што напаткала кошка ў лесе спадара ліса. «Ён разумны ды такі спрактыкаваны, што яго ва ўсім свеце паважаюць», — падумала кошка і лагодна прамовіла да яго:
— Добры дзень, шаноўны спадар ліс, як маецеся? Як упраўляецеся ў наш цяжкі час? Усё ж такое дарагое.
Глянуў ліс на кошку, акінуў яе зняважлівым паглядам з галавы да ног і памарудзіў, не ведаючы, ці варта адказваць.
Нарэшце ён сказаў:
— Ах ты, няшчасная варкатуха, дурніца бязглуздая, галодная жабрачка ды мышаедка! Як гэта табе на розум прыйшло пытацца, як мне паводзіцца? Як ты насмелілася? Чаму цябе там вучылі? Якія навукі прайшла?
— Я ведаю толькі адну навуку, — сціпла адказала кошка.
— Што ж гэта за навука? — спытаўся ліс.
— Калі за мною ўлягуць сабакі, дык я ўмею ўскочыць на дрэва і ўратавацца.
— І гэта ўсё? — сказаў ліс. — А я вось знаўца аж у ста мастацтвах і да таго яшчэ цалюткі мех хітрыкаў маю. Мне шкада цябе, ідзі са мною, я навучу цябе, як ад сабак уцякаць.
Тут якраз на гэтым часе праходзіў паляўнічы з чатырма сабакамі. Кошка ў імгненне вока ўскочыла на дрэва, уселася на самай вершаліне, і галінкі ды лістота схавалі яе.
— Развяжыце ваш мех, спадар ліс, развяжыце ваш мех, — загукала яму кошка.
Але сабакі ўжо схапілі яго і моцна трымалі ў зубах.
— Эх, спадар ліс! — усклікнула кошка. — Вось вы і ўляцелі ў бяду са сваімі ста мастацтвамі. А маглі б вы, як я, на дрэва ўскараскацца, не давялося б вам з жыццём развітвацца.


...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀDINO PARK vol. 2POLLICINOTILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIO
  • Libri.it
  • Treccani