Title: БІТВА НА ЯВЭВІРЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
БІТВА НА ЯВЭВІРЫ

У рэчцы Явэвіры, якая цячэ ў Місьёнэс, жыве шмат скатаў. І само слова «Явэвіры» якраз азначае «рака скатаў». Іх там столькі, што нават адною нагой ступіць у ваду небяспечна. Я ведаў аднаго чалавека, якому скат укалоў у пяту, а потым яму давялося паўмілі чыкільгаць дадому: чалавек ледзь не падаў ад болю, і з вачэй у яго каціліся слёзы. Боль ад скатавага ўколу — адзін з сама моцных, якія можна адчуць.
Ёсць у Явэвіры і шмат іншай рыбы, і часам бываюць людзі, якія прыходзяць паляваць на рыбу з дынамітнымі шашкамі. Яны кідаюць такія шашкі ў раку і забіваюць мільёны рыб. Усе рыбы, якія плаваюць вакол, гінуць, нават калі яны велічынёю з цэлы дом. А разам гіне і ўся драбяза, якая ні на што не прыдатная.
І вось аднойчы там пасяліўся чалавек, які не хацеў, каб у раку кідалі дынамітныя шашкі. Яму было вельмі шкада рыбак. Ён, зрэшты, зусім не пярэчыў, каб людзі лавілі рыбу сабе на ежу, але ён не хацеў, каб марна забівалі мільёны маленькіх рыбак. Людзі, якія кідалі шашкі, спачатку злаваліся на яго, але той чалавек меў хоць і добры, але цвёрды характар, і ўрэшце людзі з дынамітнымі шашкамі пайшлі паляваць у іншыя мясціны, а ўсе рыбы засталіся вельмі задаволеныя. Яны былі такія задаволеныя і такія ўдзячныя свайму сябру, які ўратаваў маленькіх рыбак, што пазнавалі яго, як толькі ён выходзіў на бераг. А калі ён гуляў па беразе і курыў, скаты плылі за ім, сцелячыся па дне, і вельмі радаваліся, што гуляюць разам са сваім сябрам. Чалавек нічога гэтага не ведаў ды жыў там шчаслівы.
Але аднойчы адвячоркам на бераг Явэвіры прыбегла ліса і, залезшы ў ваду, крыкнула:
— Гэй, скаты! Там ідзе ваш сябар, ён вельмі паранены!
Пачуўшы гэта, скаты ўсхвалявана падплылі да берага і спыталі ў лісы:
— Што, што такое? Дзе чалавек?
— ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    MIRALA PESTE SCARLATTADINO PARK vol. 2SCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILE
  • Libri.it
  • Treccani