Title: ТРЫ МАЛЕНЬКІЯ ЛЕСАВІКІ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ТРЫ МАЛЕНЬКІЯ ЛЕСАВІКІ

Жыў-быў адзін чалавек, і памерла ў яго жонка; і жыла жанчына, і памёр у яе муж; была ў чалавека дачка, і ў жанчыны таксама была дачка. Дзяўчаты ведалі адна адну і хадзілі разам гуляць, і зазіралі часта да гэтай жанчыны ў дом. Вось жанчына аднойчы і гаворыць дачцэ таго чалавека:
— Паслухай, скажы свайму бацьку, што я жадаю выйсці за яго замуж, што ты будзеш за мной кожны дзень у сырадоі купацца ды віно смакаваць, а дачка мая няхай у вадзе плюхаецца і п'е толькі ваду.
Вярнулася дзяўчына дахаты і расказала бацьку пра тое, што яе прасіла перадаць жанчына. Кажа бацька:
— Што мне рабіць? Ажэнішся раз, а наракаеш увесь свой век, — усё гэта і радасць, і гора.
І вось, не ведаючы, што яму выбраць, сцягнуў ён з нагі бот і гаворыць:
— Вазьмі гэты бот — у ім падэшва дзіравая, занясі яго на гарышча і павесь на вялікі цвік, і налі ў бот вады. Калі вада з яго не прасочыцца, дык прыйдзецца мне другі раз жаніцца, а працячэ — дык не буду жаніцца.
Дзяўчына зрабіла тое, што сказалі ёй; але ад вады дзірка ў боце зацягнулася, і бот утрымаў па самы верх ваду. Расказала дачка пра гэта свайму бацьку. Вось ён падаўся на гарышча і ўбачыў, што тая гаворыць праўду; пайшоў да ўдавы і жаніўся з ёю, — тут яны і вяселле згулялі.
Назаўтра падняліся абедзве дзяўчаты, бачаць: стаіць перад бацькавай дачкою малако для мыцця і віно для піцця, а перад жончынай дачкою — вада, каб памыцца, ды вада, каб папіць. Новай раніцай бачаць: стаіць вада мыцца і піць і перад гаспадаровай дачкою, і перад гаспадынінай. А яшчэ праз дзень і ноч убачылі: стаіць вада спаласнуцца ды вада прамачыць у роце перад бацькавай дачкою, а малако для мыцця ды віно для піцця перад ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI UCCELLI vol. 2IL RE CHE VALEVA 4,50€ COSÌ È LA MORTE?IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRE
  • Libri.it
  • Treccani