Title: МАТЫЛЁК, ЯКІ ТУПНУЎ НАГОЮ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
МАТЫЛЁК, ЯКІ ТУПНУЎ НАГОЮ

Вось табе, мой любенькі хлопчык, новая цудоўная казка — зусім адметная, не падобная на ўсе астатнія, — казка пра наймудрэйшага цара Сулеймана-ібн-Дауда. На свеце ёсць трыста пяцьдзесят казак пра Сулеймана-ібн-Дауда; але гэтая казка не з іх. Гэтая казка — пра Матылька, які тупнуў нагою.
Дык слухай жа, слухай уважліва.
Сулейман-ібн-Дауд быў мудрэц. Ён разумеў, што гавораць звяры, што гавораць птушкі, што гавораць рыбы, што гавораць насякомыя. Ён разумеў, што гавораць камяні глыбока пад зямлёю, калі яны душаць адзін аднаго і стогнуць. І ён разумеў, што гавораць дрэвы, калі яны шамацяць лісцем на досвітку. Ён разумеў усіх — і асу, і лісу, і ясень у лесе. І прыгожая царыца Балкіда, яго Першая і Галоўная царыца, была амаль гэтакая ж мудрая.
Сулейман-ібн-Дауд быў магутны. На сярэднім пальцы правай рукі ён насіў залаты пярсцёнак. Варта было яму пакруціць гэты пярсцёнак, як з-пад зямлі выляталі Афрыты і Джыны і рабілі ўсё, што ён пажадае ім загадаць. А варта было яму пакруціць пярсцёнак два разы, з неба спускаліся Феі і рабілі таксама ўсё, што ён загадае. Калі ж ён пакручваў свой пярсцёнак тры разы, перад ім з'яўляўся з мячом сам вялікі анёл Азраіл у адзенні звычайнага ваданоса і паведамляў яму пра ўсё, што адбываецца на зямлі, на небе і пад зямлёю.
І ўсё-такі Сулейман-ібн-Дауд быў чалавек вельмі сціплы. Ён амаль ніколі не выхваляўся, а калі яму і здаралася пахваліцца, ён пасля шкадаваў аб гэтым і каяўся.
Аднойчы ён абвясціў, што хоча накарміць за адзін дзень усіх звяроў, якія толькі існуюць на свеце, але, калі ён прыгатаваў яду, з глыбіні мора выплыў нейкі вялікі Звяруга і зжор усё за тры глыткі. Сулейман-ібн-Дауд быў вельмі здзіўлены і сказаў:
— О Звяруга, хто ты такі?
І Звяруга адказаў:
— ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    COSÌ È LA MORTE?IL RE CHE VALEVA 4,50€ TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀMIRA
  • Libri.it
  • Treccani