Title: МАЛАДЫ ВЕЛІКАН

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
МАЛАДЫ ВЕЛІКАН

У аднаго селяніна быў сын ростам з мезены палец. Праходзіў год за годам, а хлопчык не рос, усё заставаўся такім жа маленькім.
Вось аднойчы сабраўся бацька поле араць, а сын і гаворыць яму:
— Бацька, вазьмі мяне з сабой.
— Што ты, — кажа бацька, — заставайся лепш дома: ты такі маленькі, глядзіш, і згубішся.
А сын гаворыць:
— Не, я не згублюся, вазьмі мяне з сабой.
Ну што тут рабіць? Запхнуў яго бацька сабе ў кішэню і паехаў на поле.
Вось прыехалі яны на поле. Пачаў бацька зямлю араць, а сына пасадзіў у свежую баразну.
Бацька арэ, а сын па баразне гуляе.
Раптам выходзіць з-за гары велікан.
— Бачыш велікана? — гаворыць бацька сыну. — Глядзі, далёка не адыходзься, а то ўбачыць цябе велікан і забярэ з сабою.
Так і здарылася. Велікан зрабіў два крокі і апынуўся ля той самай баразны, па якой гуляў хлопчык.
Нахіліўся над ім велікан, падняў яго асцярожна двума пальцамі, агледзеў з усіх бакоў, потым запхнуў сабе ў кішэню і пайшоў.
Бацька так перапалохаўся, што слова вымавіць не мог.
«Прапаў, — думае, — мой сын, ніколі мне больш яго не ўбачыць. Чаму толькі я яго з сабой на поле ўзяў?»
А велікан занёс хлопчыка да сябе ў горы і пачаў яго там карміць горнымі арэхамі са свайго саду. Хто гэтых арэхаў паесць, той веліканам стане.
Два гады жыў хлопчык у велікана, два гады лускаў арэхі і з кожным днём рабіўся вышэйшым і дужэйшым.
І вось вырашыў нарэшце велікан выпрабаваць сілу хлопчыка.
Павёў ён яго ў лес і сказаў:
— Ану, пакажы сваю сілу.
Хлопчык схапіў дзвюма рукамі маладое дрэўца і вырваў яго з коранем.
— Не, — гаворыць велікан, — відаць, ты мала сілы набраўся. Трэба табе яшчэ ў мяне пажыць, яшчэ арэхаў паесці.
Зноў прайшлі два гады. І зноў павёў ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    AMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneLA PESTE SCARLATTABELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINIPOLLICINO
  • Libri.it
  • Treccani