Title: САДОЎНІК І ГАСПАДАРЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
САДОЎНІК І ГАСПАДАРЫ

Пасярод старадаўняй сядзібы, прыкладна каля мілі ад сталіцы, стаяў прыгожы панскі палац з масіўнымі сценамі, вежачкамі, франтонамі. У гэтым палацы жылі муж і жонка — багатыя ды знакамітыя дваране. Праўда, яны прыязджалі сюды только летам, але гэта быў самы любімы іхні маёнтак. Палац быў прыгожы звонку, зручны і ўтульны ўнутры. Парадны пад'езд упрыгожваў высечаны з каменю радавы герб гаспадароў. Цудоўныя ружы ўвівалі гэты герб і пляліся ўгару па сцяне, а перад палацам рассцілаўся густы дыван зяленіва. Поруч з белым і чырвоным глогам тут красаваліся рэдкія кветкі, якія цвілі не толькі ў аранжарэі, але і пад адкрытым небам.
Нездарма гаспадары сядзібы мелі добрага садоўніка. Кветнік, фруктовы сад, агарод — усё гэта было справай яго рук і радавала вока. За агародам яшчэ заставаліся рэшткі старога сада, зарослага кустамі буксу, якія былі абрэзаны ў выглядзе шароў і пірамід. А далей узвышаліся два вялізныя старыя дрэвы, амаль цалкам засохлыя. Здалёку здавалася, што раптоўны парыў урагану зверху да нізу абляпіў іхнія голыя сукі густымі камякамі гною. На самай жа справе гэта быў не гной, а птушыныя гнёзды.
З даўнейшай пары ў гэтых гнёздах жылі крыклівый чароды варон і гракоў, якія змайстравалі тут сапраўдны птушыны гарадок і непадзельна валадарылі ў сядзібе. Бо яны былі першымі насельнікамі ў тутэйшых мясцінах, спаконвечнымі ўладарамі маёнтка, яго сапраўднымі гаспадарамі. Двухногімі жыхарамі маёнтка яны проста грэбавалі, хоць і мусілі змірыцца з існаваннем гэтых пастаянных стварэнняў. А тыя іншы раз смалілі ў птушак са стрэльбаў, і тады чароды натапыраных перапалоханых варон і гракоў узляталі з крыкам: «Карр! Карр!»
Садоўнік не раз казаў гаспадарам, што трэба ссекчы гэтыя дрэвы, — яны псуюць садовы пейзаж, а як толькі іх не стане, знікнуць і шумныя птушкі. Але гаспадары і слухаць не хацелі пра тое, каб страціць дрэвы і птушыную гаману. У старых дрэвах і карканні птушак яны бачылі асаблівую прывабнасць ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCII DUDÙ VANNO A SCUOLA?LA PESTE SCARLATTAESSERE MADRE
  • Libri.it
  • Treccani