Title: ШЭСЦЬ ЛЕБЕДЗЯЎ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ШЭСЦЬ ЛЕБЕДЗЯЎ

Паехаў аднойчы кароль на паляванне ў вялікі глухі лес; без стомы ганяўся ён за звярамі, і ніхто з яго людзей не мог за ім паспець. А тут ужо добра такі звечарэла; прытрымаў тады кароль свайго каня, азірнуўся і бачыць, што заблудзіўся. Давай ён шукаць дарогу, але знайсці ніяк не можа.
І вось убачыў ён у лесе бабульку, галава ў яе аж траслася ад старасці; а ішла яна проста насустрач яму, і была то ведзьма.
— Бабуля, — звярнуўся кароль да яе, — ці не маглі б вы паказаць мне дарогу з лесу?
— О, так, ваша ягамосць кароль, — адказала яна, — я гэта магу, але пры адной умове, калі вы не выканаеце яе, то не выйсці вам з лесу ніколі і загінеце вы тут ад голаду.
— А якая ж гэта ўмова? — пытаецца кароль.
— Ёсць у мяне дачка, — гаворыць старая, — яна такая прыгажуня, якой вам у цэлым свеце не знайсці, і вартая яна таго, каб стаць вашай жонкай; калі вы згодны зрабіць яе каралевай, дык я пакажу вам дарогу з лесу.
Кароль ад страху згадзіўся, і старая прывяла яго ў сваю хаціну, дзе ля печы сядзела яе дачка. Яна сустрэла караля так, нібыта толькі яго і чакала; і ўбачыў кароль, што яна вельмі прыгожая, аднак яна не спадабалася яму, і ён не мог пазіраць на яе без затоенага страху. Калі кароль пасадзіў дзяўчыну на каня, старая паказала яму дарогу і кароль зноў вярнуўся ў свой каралеўскі замак, дзе яны і справілі вяселле.
А кароль ужо быў аднойчы жанаты, і ад першай жонкі было ў яго сямёра дзяцей — шэсць хлопчыкаў і адна дзяўчынка, і любіў ён іх больш за ўсё на свеце. Але ён баяўся, каб не пачала мачыха дрэнна з імі абыходзіцца, каб не зрабіла ім якога ліха, і вось адвёз ён ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    COSÌ È LA MORTE?GLI UCCELLI vol. 2TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀIL RE CHE VALEVA 4,50€
  • Libri.it
  • Treccani