Title: ЖАБА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЖАБА

Калодзеж быў глыбокі. Такі глыбокі, што сонца ніяк не магло зазірнуць у празрыстую калодзежную ваду. А там, куды сонечныя промні ўсё-такі даставалі, між камянямі рос зялёны мох.
Вось на тых камянях і жыло вялікае сямейства жаб. У калодзежы іх лічылі перасяленцамі. Першай сюды перасялілася старая жаба — прабабка. Зялёныя жабы, насельнікі вады, прызналі ў той жабе сваю родзічку, але пачалі называць яе сямейства «дачнікамі, якія прыехалі на купанне». Дачнікі вельмі любілі сваю «сушу» — мокрыя калодзежныя сцены.
Бабуля жаб аднойчы здзейсніла падарожжа. Яна трапіла ў вядро з вадой, і яе паднялі наверх. Сонца ўдарыла ёй у вочы. Але яна паспела выкарабкацца з вядра і шумна плюхнулася ў калодзеж. Тры дні адлежвалася, бо вельмі ж разбалелася спіна.
Аб тым, што паспела ўбачыць наверсе, яна мала расказвала, бо адзін міг пабыла там. Адно толькі ўведала, што калодзеж — гэта яшчэ не ўвесь свет.
Безумоўна, пра іншы свет, апроч калодзежны, магла б расказаць прабабка-жаба, але яна любіла маўчаць. Толькі аднойчы разгаварылася і выдала тайну:
— У кагосьці з нас, а можа, і ў мяне самой, схаваны ў галаве каштоўны камень.
Зялёныя жабы слухалі яе з недаверам, пасля састроілі грымасы і нырнулі на дно. А маладыя жабы ганарліва выцягвалі заднія лапкі. Кожная з іх уяўляла: каштоўны камень менавіта ў яе. Яны нават пабойваліся хітаць галавой. Урэшце асмеліліся і распыталі старую жабу пра каштоўны камень. Вось што яна паведала:
— Камень той такі прыгожы і такі каштоўны, што я нават апісаць яго не магу. А носяць яго, каб самому было прыемна, каб іншыя зайздросцілі. Больш нічога не распытвайце...
— Ну, у мяне дык каштоўнага каменя няма, — сказала самая маленькая і вельмі брыдкая жаба. — Дый навошта мне тая прыгажосць? А калі табе зайздросцяць, што тут прыемнага? Я мару зусім пра іншае. Мне б хаця разок падняцца паверх калодзежа. Відаць, там прыгажосць ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITALINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOIL RIPOSINOTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!
  • Libri.it
  • Treccani