Title: ГАЛЁШЫ ШЧАСЦЯ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ГАЛЁШЫ ШЧАСЦЯ

І. Пачатак

Справа была ў Капенгагене, на Ўсходняй вуліцы, непадалёку ад Новай каралеўскай плошчы. У адным доме сабралася вялікая кампанія — іншы раз даводзіцца ўсё-такі прымаць гасцей; затое, глядзіш, і сам дачакаешся калі-небудзь запрашэння. Госці разбіліся на дзве асобныя купкі: адна тут жа села за ломберныя сталы, другая ж утварыла кружок вакол гаспадыні, якая прапанавала «прыдумаць што-небудзь цікавейшае», і размова пацякла сама сабой. Між іншым, гаворка зайшла пра сярэднія вякі, і многія лічылі, што ў тыя часы жылося намнога лепш, чым цяпер. Так, так! Саветнік юстыцыі Кнап абараняў гэтую думку так заўзята, што гаспадыня адразу з ім згадзілася, і яны ўдваіх накінуліся на беднага Эрстэда, які даказваў у сваім артыкуле ў «Альманасе», што наша эпоха чымсьці ўсё-такі вышэй за сярэдневякоўе. Саветнік сцвярджаў, што праўленне караля Ганса было лепшай і шчаслівейшай часінай у гісторыі чалавецтва.
Пакуль вядзецца гэтая гарачая спрэчка, якая перапынілася толькі на імгненне, калі прынеслі вячэрнюю газету (зрэшты, чытаць у ёй абсалютна не было чаго), пройдзем у пярэднюю, дзе госці пакінулі свае паліто, кульбакі, парасоны і галёшы. Сюды толькі што зайшлі дзве жанчыны: маладая і старая. На першы погляд іх можна было прыняць за пакаёвак, якія праводзілі сюды сваіх самавітых гаспадынь, але, прыгледзеўшыся ўважлівей, вы б заўважылі, што гэтыя жанчыны ані не падобныя на служанак: надта ўжо мяккія і пяшчотныя былі ў іх рукі, надта велічныя пастава і ўсе рухі, а вопратка вызначалася нейкім асабліва смелым кроем. Вы, канечне, ужо здагадаліся, што гэта былі феі. Малодшая была калі і не самой феяй Шчасця, то ўжо, напэўна, камерысткай адной з яе шматлікіх камер-фрэйлін і займалася тым, што прыносіла людзям розныя дробныя дары шчасця. Старэйшая здавалася намнога больш сур'ёзнай — яна была феяй Смутку і заўсёды спраўлялася са сваімі клопатамі сама, не перадаручаючы іх нікому: так, прынамсі, яна ведала, што ўсё абавязкова будзе ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BIANCO E NEROLA SIRENETTAIL BRUTTO ANATROCOSOSOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESI
  • Libri.it
  • Treccani