Title: Аляксей Талстой

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Аляксей Талстой

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Сталяру Джузэпэ трапілася пад руку палена, якое пішчала чалавечым голасам

Даўным-даўно ў гарадку на беразе Міжземнага мора жыў стары сталяр Джузэпэ, па мянушцы Шызы Нос.
Аднойчы яму трапілася пад руку палена, звычайнае палена, якое кладуць у печ для ацяплення ў зімовы час.
— Нядрэнная рэч, — сказаў сам сабе Джузэпэ, — можна змайстраваць з яго што-небудзь накшталт ножкі для стала...
Джузэпэ надзеў акуляры, абматаныя вяровачкай, — таму што акуляры былі таксама старыя, — пакруціў у руцэ палена і пачаў яго часаць сякеркаю. Але толькі ён пачаў часаць, як нечы вельмі тоненькі галасок прапішчаў:
— Ой-ой, асцярожней, калі ласка!
Джузэпэ ссунуў акуляры на кончык носа, пачаў аглядаць майстэрню, — нікога...
Ён заглянуў пад варштат, — нікога...
Ён паглядзеў у кошыку са стружкамі, — нікога...
Ён высунуў галаву за дзверы, — нікога на вуліцы...
«Няўжо мне здалося? — падумаў Джузэпэ. — Хто б гэта мог пішчаць?..»
Ён зноў узяў сякерку і зноў, — толькі ўдарыў па палене...
— Ой, балюча ж, кажу! — заскуголіў тоненькі галасок.
На гэты раз Джузэпэ спалохаўся не на жарт, у яго нават акуляры запацелі... Ён агледзеў усе куткі ў пакоі, залез нават у печ і, задраўшы галаву, доўга глядзеў у комін.
— Няма нікога...
«Можа, я выпіў чаго-небудзь благога і ў мяне звініць у вушах?» — разважаў сам з сабою Джузэпэ.
Не, сёння ён нічога благога не піў... Крыху супакоіўшыся, Джузэпэ ўзяў гэблік, стукнуў малатком па задняй яго частцы, каб у меру, — не надта многа і не надта мала, — вылезла лязо, паклаў палена на варштат і — толькі ўзяў стружку...
— Ой, ой, ой, ой, слухайце, чаго вы шчыпаецеся? — запішчаў тоненькі галасок...
Джузэпэ выпусціў гэблік з рук, адступіўся назад і сеў проста на падлогу: ён здагадаўся, што тоненькім галаском гаварыла само ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINOIL CAVALIER IDEALEDINO PARK vol. 2IL RE CHE VALEVA 4,50€
  • Libri.it
  • Treccani