Title: Аўторак

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Аўторак

Як толькі Яльмар лёг, Оле-Лукойе дакрануўся сваёй чароўнай спрынцоўкай да мэблі, і ўсе рэчы тут жа пачалі размаўляць паміж сабою; усе, акрамя плявальніцы; гэта маўчала і злавала на іх за мітусню: гавораць толькі пра сябе і нават не падумаюць пра тую, што так сціпла стаць у кутку і дазваляе пляваць на сябе!
Над камодай вісела вялікая карціна ў пазалочанай раме; на ёй была адлюстравана прыгожая мясцовасць: высокія старыя дрэвы, трава, кветкі і шырокая рака, што бегла каля дзіўных палацаў, за лес, у далёкае мора.
Оле-Лукойе дакрануўся чароўнай спрынцоўкай да карціны, і намаляваныя на ёй птушкі заспявалі, галіны дрэў заварушыліся, а хмары панесліся па небе; нават было відаць, як слізгаў па карціне іх цень.
Затым Оле прыпадняў Яльмара да рамы, і хлопчык стаў нагамі прама ў высокую траву. Сонейка свяціла на яго скрозь галіны дрэў, ён пабег да вады і ўсеўся ў лодку, якая калыхалася ля берага. Лодка была пафарбавана ў чырвоны і белы колеры, ветразі блішчэлі, як срэбныя, і шэсць лебедзяў у залатых каронах з бліскучымі блакітнымі зоркамі на галовах павялі лодку ўздоўж зялёных лясоў, дзе дрэвы расказвалі пра разбойнікаў і ведзьмаў, а кветкі — пра цудоўных маленькіх эльфаў і пра тое, што расказвалі ім матылькі.
Дзівосныя рыбкі з серабрыстай і залацістаю луской плылі за лодкай. Ныралі і плёскалі ў вадзе хвастамі; прыгожыя, блакітныя, вялікія і маленькія птушкі ляцелі за Яльмарам дзвюма доўгімі чародамі; камары танцавалі, а майскія жукі гудзелі «Бум! Бум!»; усім хацелася праводзіць Яльмара, і ў кожнага была для яго напагатове казка.
Так, вось гэта было плаванне!
Лясы то гусцелі і цямнелі, то рабіліся падобнымі на дзівосныя сады, асветленыя сонцам і засеяныя кветкамі. Па берагах ракі ўздымаліся вялікія хрустальныя і мармуровыя палацы; на балконах іх стаялі прынцэсы, і ўсё гэта былі знаёмыя Яльмару дзяўчаты, з якімі ён часта гуляў.
Яны працягвалі яму рукі, і ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL BRUTTO ANATROCOSOCHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?GLI UCCELLI vol. 2IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRE
  • Libri.it
  • Treccani