Title: ЦЕНЬ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЦЕНЬ

Вось ужо дзе паліць сонца — дык гэта ў гарачых краінах! Людзі загараюць там да таго, што робяцца чырванаскурымі, а ў самых гарачых краінах — чырвонымі, як мурыны. Але мы пагаворым пакуль толькі пра гарачыя краіны; сюды прыехаў з халоднай стараны адзін вучоны. Ён стаў бегаць у шубе па горадзе, як у сябе дома, але неўзабаве адмовіўся ад гэтага і, як усе разважлівыя людзі, пачаў сядзець увесь дзень дома з зачыненымі аканіцамі і дзвярыма. Можна было падумаць, што ўвесь дом спіць або нікога дома няма. Вузкая вуліца, забудаваная высокімі дамамі, скварылася на сонцы з раніцы да вечара; сіл ніякіх не было цярпець гэтую гарачыню! Вучонаму, які прыехаў з халоднай краіны, — а ён быў чалавек разумны і малады яшчэ, — здавалася, быццам ён сядзіць у гарачай печы! Гарачыня моцна ўплывала на яго здароўе; ён пахудзеў, і нават цень яго неяк увесь зморшчыўся, стаў шмат меншым, чым быў у халоднай краіне; гарачыня паўплывала і на яго. Абодва яны — і вучоны, і цень — ажывалі толькі з надыходам вечара.
І сапраўды, люба было паглядзець на іх! Як толькі ў пакой прыносілі свечкі, цень расцягваўся на ўсю сцяну, захопліваў нават частку столі — яму не трэба было добра пацягнуцца, каб выпрастацца і набрацца сілы. Вучоны выходзіў на балкон і таксама пацягваўся, выпростваўся, любаваўся ясным вячэрнім небам, у якім запальваліся залатыя зорачкі, і адчуваў, што ён зноў адраджаецца да жыцця. На ўсіх іншых балконах — а ў гарачых краінах перад кожным акном балкон — таксама відаць былі людзі; дыхаць паветрам усё ж неабходна — нават таму, каго сонца зрабіла чырванаскурым.
Ажыўленне панавала і ўнізе, на ходніках вуліцы, і ўверсе, на балконах. Шаўцы, краўцы ды іншы рабочы люд — усе ішлі на вуліцу, выносілі туды сталы і крэслы, запальвалі свечкі. Жыццё закіпала ўсюды; вуліцы асвятляліся тысячамі агнёў, людзі — хто спяваў, хто размаўляў ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCIIL BRUTTO ANATROCOSOSOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESILA SIRENETTA
  • Libri.it
  • Treccani