Title: КАРОЛЬ-ЖАБЯНЯ, альбо ЖАЛЕЗНЫ ГЕЙНРЫХ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
КАРОЛЬ-ЖАБЯНЯ, альбо ЖАЛЕЗНЫ ГЕЙНРЫХ

У старадаўнія часы, калі закляцці яшчэ дапамагалі, жыў-быў на свеце кароль; усе дочкі былі ў яго прыгажуні, але самая малодшая была такою прыгожай, што нават сонца, якое шмат што бачыла на сваім вяку, і тое здзіўлялася, ззяючы на яе твары.
Паблізу каралеўскага замка раскінуўся вялікі дрымучы лес, і быў у тым лесе пад старою ліпай калодзеж; і вось у спякотныя дні малодшая каралеўна выходзіла ў лес, садзілася на край сцюдзёнага калодзежа, і калі рабілася ёй сумна, яна брала залаты мяч, падкідвала яго ўверх і лавіла; — гэта было яе самай любімаю гульнёю.
Але вось аднойчы, падкінуўшы свой залаты мяч, яна злавіць яго не паспела, ён упаў на зямлю і пакаціўся проста ў калодзеж. Каралеўна вачэй не спускала з залатога мяча, але ён знік, а калодзеж быў такі глыбокі, такі глыбокі, што і дна было не відаць. Заплакала тады каралеўна, і стала плакаць усё мацней і мацней, і ніяк не магла супакоіцца.
Вось бядуе яна аб сваім мячы і раптам чуе — хтосьці ёй гаворыць:
— Што з табою, каралеўна? Ты так плачаш, што і камень расчуліць можаш.
Яна азірнулася, каб даведацца, адкуль гэты голас, раптам бачыць — жабяня высунула з вады сваю тоўстую, пачварную галаву.
— А-а, гэта ты, стары квакун, — сказала яна, — я плачу аб сваім залатым мячы, які ўпаў у калодзеж.
— Супакойся, навошта плакаць, — кажа жабяня, — я табе дапамагу. А што ты мне дасі, калі я знайду тваю цацку?
— Усё, што схочаш, мілае жабяня, — адказала каралеўна. — Мае сукенкі, жамчугі, каштоўныя камяні і ў дадачу залатую карону, якую я нашу.
І сказала ёй жабяня:
— Не трэба мне ні тваіх сукенак, ні жамчугоў, ні каштоўных камянёў, і тваёй залатой кароны я не хачу; а вось калі б ты мяне палюбіла ды са мной пасябравала, ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINIGLI INSETTI vol. 2TUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!LA REGINA DELLE NIAGARA FALLS
  • Libri.it
  • Treccani