Title: ПАПЯЛУШКА ЦІ КРЫШТАЛЁВЫ ПАНТОФЛІК

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ПАПЯЛУШКА ЦІ КРЫШТАЛЁВЫ ПАНТОФЛІК

Жыў сабе адзін удавец, і вырашыў ён ажаніцца другі раз. Ды ўзяў сабе ў жонкі сама ганарыстую і сама фанабэрыстую кабету ў свеце. Ад першага мужа былі ў той кабеты дзве дачкі, і мелі яны такі самы дрэнны характар, як і іхняя маці. А ў чалавека таксама была дачка, але характару добрага, ласкавага - такога, што і параўнаць няма з чым. Яна пераняла яго ад маці-нябожчыцы, найдабрэйшай жанчыны, якую толькі можна сабе ўявіць.
І вось, не паспелі яшчэ згуляць вяселле, як мачаха пачала аказваць свой злы нораў: яна трываць не магла сваёй добрай падчаркі, побач з якой яе дочкі здаваліся яшчэ болей агіднымі. Яна прымусіла бедную дзяўчыну рабіць сама чорную работу ў хаце. Падчарка павінна была мыць падлогу і посуд, прыбіраць у спальнях у мачахі і ў яе дачок, а сама спала ў маленькім пакойчыку на гарышчы, дзе ложкам ён быў мулкі сяннік. У сёстрыных пакоях падлога была тафлёваная, стаялі модныя ложкі і віселі вялікія люстры, у якіх можна было агледзець сябе з галавы да ног. Але бедная дзяўчына моўчкі цярпела такую несправядлівасць і не адважвалася паскардзіцца бацьку, які за гэта толькі насварыўся б на яе, бо ва ўсім патрафляў новай жонцы.
Калі дзяўчына ўпраўлялася з працай, яна ціхутка сядала каля агменя ў закутку, у які звычайна змяталі попел. І таму ў хаце яе празвалі Папялдупкай. Праўда, малодшая сястра была не такая шкодная, як старэйшая, і звала яе проста Папялушкай. Але нават у беднай вопратцы Папялушка была ў сто разоў прыгажэйшая за сваіх раскошна прыбраных сястранак.
Аднойчы сын тамтэйшага караля даваў баль і запрасіў на яго ўсіх знакамітых асоб. Дзвюм нашым паненкам таксама прыйшло запрашэнне, бо ў тых краях іх род належаў да высокага свету. Вось ужо яны ўзрадваліся! Кінуліся адразу выбіраць найлепшыя гарнітуры, прыдумляць прычоскі, каб выглядаць прыгажэйшымі. Але больш за ўсё клопату выпала зноў ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMAPOLLICINOIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREDINO PARK vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani