Title: ДВА БРАТЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ДВА БРАТЫ

Жылі аднойчы два браты, адзін багаты, другі — бедны. Багаты быў залатаром, майстрам па залатых вырабах, ды сэрца меў злоснае, а бедны жыў з таго, што вязаў мётлы, але быў добры ды сумленны. У беднага было двое дзяцей, хлопчыкаў-блізнят, якія былі падобныя адзін на аднаго, быццам дзве кроплі вады. І хадзілі два хлопчыкі ў хату да багатага, каб паласавацца якімі недаедкамі, што ім там кінуць.
Здарылася так, што пайшоў аднаго разу бядняк у лес па дубцы, аж бачыць птушку ды такую прыгожую, усю з золата, якую дасюль яму аніколі сустракаць не даводзілася. Падняў ён каменьчык, шпурнуў яго і трапіў проста ў птушку; упала з яе адно толькі залатое пёрка, а сама птушка паляцела прэч. Узяў чалавек тое пёрка ды прынёс свайму брату. А той паглядзеў на яго ды кажа:
— Гэта ж чыстае золата! — і даў бедняку шмат грошай.
Наступнага дня ўзлез бядняк на бярэзіну ды хацеў быў ссекчы некалькі галін, аж раптам вылецела адтуль тая самая птушка. Стаў ён далей шукаць і знайшоў гняздо, а ў ім ляжала яйка і было яно залатое. Узяў ён яйка ды панёс да свайго брата, а той кажа зноў:
— Гэта ж чыстае золата! — і даў яму столькі, колькі яно каштавала.
Нарэшце залатар прамовіў:
— Хацеў бы я мець самую птушку!
Бядняк падаўся ў трэці раз у лес і зноў убачыў на дрэве залатую птушку; узяў ён камень, падбіў яе ды прынёс да свайго брата. Той даў яму за гэта цэлую жменю грошай. «Ну, цяпер мне ёсць на што разжыцца», — падумаў бядняк ды пайшоў шчаслівы дахаты.
А залатар быў хітры ды разумны: ён адразу ўцяміў, што гэта за птушка. Ён паклікаў сваю жонку ды й кажа:
— Засмаж мне гэтую залатую птушку ды глядзі, каб анішто з яе не прапала. У мяне ахвота ёсць з'есці яе ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA PESTE SCARLATTACHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?GLI UCCELLI vol. 2LINETTE – COMPAGNO DI GIARDINO
  • Libri.it
  • Treccani