Title: Весела рушыў у шлях-дарогу.

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Весела рушыў у шлях-дарогу.
Ехаў ён на кані цераз пустку, бачыць, ляжыць у полі як бы вялікая капа сена. Пад'ехаў бліжэй і вачам сваім не паверыў. Там ляжаў вялізны чалавек. Пуза ў яго было падобна на невялікі пагорак. Убачыў таўстун вандроўніка, падняўся ў поўны рост, кажа:
— Калі вам патрэбен слуга, вазьміце мяне з сабою.
Каралевіч засумняваўся:
— Ды што мне з такім цельпуком рабіць?
— О, — сказаў таўстун, — гэта што, вось калі я раздзьмуся ва ўсю моц, то стану ў тры тысячы разоў таўсцейшым.
— Калі так, — пагадзіўся каралевіч, — ты мне спатрэбішся. Ідзі за мной!
Пайшоў таўстун за каралевічам. Праз нейкі час сустрэлі яны яшчэ аднаго чалавека. Той ляжаў на зямлі вухам да травы.
— Што ты тут робіш? — спытаў каралевіч.
— Прыслухваюся, — адказаўчалавек.
— Да чаго?
— Прыслухваюся, што цяпер робіцца ў свеце. Ад мяне нічога не ўтоіцца. Я чую нават, як расце трава.
Каралевіч пацікавіўся:
— Скажы, што ты чуеш у двары старой каралевы, у якой дачка прыгажуня?
— Чую, як меч свішча, галаву жаніху адсякаюць.
Каралевіч вырашыў:
— Ты мне спатрэбішся. Ідзі за мной!
Рушылі яны далей. У хуткім часе прыкмецілі чалавечыя ногі са ступнямі. Праехалі яшчэ нямала пакуль убачылі тулава, а пасля і саму галаву.
— Эй! — здзівіўся каралевіч. — Ты доўгі, як вялікі канат.
— Гэта што, — адказаў незнаёмец, — калі я выцягнуся як след, то зраблюся ў тры тысячы разоў даўжэйшым і большым за самую высокую гару на зямлі. Я мог бы служыць вам, калі возьмеце з сабой.
— Ідзі за мной! Ты мне спатрэбішся.
Па дарозе сустрэлі яшчэ аднаго чалавека. Той сядзеў з завязанымі вачыма.
— Можа, у цябе вочы хворыя? — спытаў каралевіч.
— Ды не, — адказаў незнаёмец, — калі я здыму павязку і зірну на што-небудзь, то ўсё ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREEDMONDO E LA SUA CUCCIATILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀ
  • Libri.it
  • Treccani