Title: «ЁСЦЬ ЖА РОЗНІЦА!»

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
«ЁСЦЬ ЖА РОЗНІЦА!»

Быў май месяц; паветра было яшчэ досыць халоднае, але ўсё ў прыродзе — і кустоўе, і дрэвы, і палі, і лугі — паказвала, што бярэ сваё вясна. Лугі стракацелі кветкамі; пачыналі цвісці, красаваць кветкі і на жывой загародзе, а непадалёку пышнела ўвасабленне самой вясны — маленькая яблынька нібы ў вэлюме. Асабліва прыгожая была на ёй адна галіна, маладзенькая, свежанькая, уся ўсыпаная пяшчотнымі ружовымі бутонамі, што яшчэ не як след разгарнуліся. Яна сама ведала, якая яна прыгожая; усведамленне красы было ў яе ў соку. Галіна пагэтаму зусім не здзівілася, калі брычка, што кацілася па дарозе, запынілася насупраць яблыні і маладая графіня сказала, што паглядней гэтай галінкі цяжка што-небудзь знайсці, што яна жывое ўвасабленне юнай красуні вясны. Галінку адламалі, графіня ўзяла яе сваімі далікатнымі пальчыкамі і беражліва павезла дадому, засцерагаючы ад сонца шоўкавым парасонікам. Прыехалі ў палац, галінку панеслі па высокіх, шыкоўных пакоях. На адчыненых вокнах калыхаліся белыя фіранкі, у бліскучых, празрыстых вазах стаялі букеты цудоўных кветак. У адну з ваз, быццам вылепленую з бялюткага снегу, паставілі і яблыневую галінку, абкружыўшы яе свежымі светла-зялёнымі букавымі галінкамі. Цуд, як прыгожа было!
Галінка заганарылася, і што ж? Гэта было зусім зразумела!
Праз пакой праходзіла шмат люду; кожны наведнік мог сказаць сваё слова толькі ў той меры, у якой за ім самім прызнавалі яго вартасць. І вось некаторыя не гаварылі зусім нічога, некаторыя ж залішне шмат; галінка здагадалася, што і паміж людзьмі, як між раслінамі, ёсць розніца.
«Адны бываюць для прыгажосці, іншыя толькі для карысці, а без таго-сяго і зусім можна абысціся», — думала яна.
Яе паставілі якраз насупраць адчыненага акна, адкуль ёй былі відаць увесь сад і поле, дык яна ўдосталь магла наглядзецца на розныя кветкі і расліны і падумаць пра розніцу паміж імі; там іх было шмат усялякіх — і пышных, і простых, нават зусім сціпленькіх.
...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    AMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneLINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOCOSÌ È LA MORTE?TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIO
  • Libri.it
  • Treccani