Title: КВЕТКІ МАЛЕНЬКАЙ ІДЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
КВЕТКІ МАЛЕНЬКАЙ ІДЫ

— Бедныя мае кветачкі зусім завялі! — сказала маленькая Іда. — Учора ўвечары яны былі такія прыгожыя, а цяпер апусцілі галоўкі! Чаму гэта? — спытала яна студэнта, які сядзеў на канапе.
Яна вельмі любіла гэтага студэнта, — ён умеў расказваць дзівоснейшыя гісторыі і выразаць з паперы цікавыя карцінкі: сардэчкі з малюпасенькімі танцоўшчыцамі ўнутры, кветкі і выключныя палацы з дзвярыма і вокнамі, якія можна было адчыняць. Вялікі мастак на забавы быў гэты студэнт!
— Што з імі здарылася? — спытала яна зноў і паказала яму свой павялы букет.
— Ведаеш што? — сказаў студэнт. — Кветкі выправіліся ноччу на баль, вось і апусцілі цяпер галоўкі!
— Ды ці ж кветкі танцуюць! — сказала маленькая Іда.
— Танцуюць! — адказаў студэнт. — Па начах, калі навокал цёмна і мы ўсе спім, яны так весела скачуць адна з адной, такія балі наладжваюць — проста дзіва!
— А дзецям нельга прыйсці да іх на баль?
— Чаму ж, — сказаў студэнт, — бо маленькія маргарыткі і ландышы таксама танцуюць.
— А дзе танцуюць самыя прыгожыя кветкі? — спытала Іда.
— Ты ж бывала за горадам, там, дзе вялізны палац, у якім летам жыве кароль і дзе такі дзіўны сад з кветкамі? Памятаеш лебедзяў, якія падплывалі да цябе за хлебнымі крошкамі? Вось там і бываюць сапраўдныя балі!
— Я яшчэ ўчора была там з мамай, — сказала маленькая Іда, — але цяпер на дрэвах больш няма лісця, а ў садзе няма кветак. Куды яны падзяваліся? Улетку іх так багата!
— Яны ўсе ў палацы, — адказаў студэнт. — Трэба табе сказаць, што як толькі кароль і прыдворныя пераедуць у горад, кветкі адразу ж уцякаюць з саду ў палац, і там для іх надыходзіць вясёлы час! Вось бы табе паглядзець! Дзве самыя прыгожыя ружы садзяцца на трон — гэта кароль з каралевай. А ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    DINO PARK vol. 2ESSERE MADREIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREIL BRUTTO ANATROCOSO
  • Libri.it
  • Treccani