Title: РАПУНЦЭЛЬ*

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
РАПУНЦЭЛЬ*

* Рапунцэль — ад лац. — свірэпіца, з насення якой здабываюць алей.
Аднойчы жылі на свеце муж і жонка; ім даўно ўжо хацелася мець дзіця, але яго ўсё не было; і вось, нарэшце, з'явілася ў жонкі надзея, што літасцівы гасподзь здзейсніць яе жаданне.
А было ў іхнім пакойчыку маленькае акенца, адкуль быў бачны дзівосны сад, дзе расло шмат цудоўных кветак і ўсялякай зеляніны. Але сад быў абнесены высокай агароджай, і ніхто не асмельваўся ў яго заходзіць, таму што сад гэты належыў адной вядзьмарцы; яна валодала вялікай магутнасцю, і ўсе на свеце яе баяліся.
Стаяла неяк жонка ля акенца, зазірнула ў сад і пабачыла градку, а рос на ёй цудоўны рапунцэль; і быў ён на выгляд такі свежы і такі зялёны, што ёй страх як схацелася пакаштаваць таго рапунцэлю. Гэтае жаданне ў яе з кожным днём усё больш павялічвалася, але паколькі яна ведала, што яго дастаць ёй ніяк немагчыма, дык яна ўся схуднела, збялела і выглядала няшчаснай. Спалохаўся муж і пытаецца:
— Чаго табе, мая жоначка, не хапае?
— Ах, — гаворыць яна, — калі не здабыць мне з таго саду, што за нашым домам, зялёнага рапунцэлю і не пакаштаваць яго, дык застанецца мне адно — памерці.
Муж вельмі яе кахаў і падумаў: «Калі ўжо маёй жонцы ад гэтага паміраць даводзіцца, дык я дастану для яе рапунцэлю, чаго б гэта мне ні каштавала».
І вось пералез ён прыцемкам цераз каменную агароджу ў сад вядзьмаркі, нарваў спехам цэлыя прыгаршчы зялёнага рапунцэлю і прынёс яго жонцы.
Яна адразу ж прыгатавала сабе з яго салаты і з прагнасцю яе з'ела. І салата гэтая ёй так спадабалася, здалася ёй такой смачнай, што на другі дзень з'явілася ў яе жаданне ўтрая большае, чым раней. І яна не магла супакоіцца, пакуль муж не пагадзіўся палезці ў сад яшчэ раз.
Ён прабраўся туды прыцемкам, пералез ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI UCCELLI vol. 2LA REGINA DELLE NIAGARA FALLSEDMONDO E LA SUA CUCCIASCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILE
  • Libri.it
  • Treccani