Title: Нядзеля

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Нядзеля

— Добры вечар! — сказаў Оле-Лукойе.
Яльмар кіўнуў яму, ускочыў і павярнуў прадзядуляў партрэт тварам да сцяны, каб ён зноў не ўмешваўся ў размову.
— А цяпер ты раскажы мне казкі пра пяць зялёных гарошын, якія паявіліся ў адным стручку, пра пеўневу нагу, якая заляцалася да курынай нагі, і пра цыравальную іголку, якая ўяўляла сябе швейнай іголкай.
— Ну, добрага патрошку! — сказаў Оле-Лукойе. — Я лепш пакажу табе тое-сёе. Пакажу табе свайго брата, яго таксама завуць Оле-Лукойе, але ні да каго ён не з'яўляецца больш чым адзін раз у жыцці. Калі ж з'явіцца, бярэ чалавека, садзіць да сябе на каня і расказвае яму казкі. Ён ведае толькі дзве: адна з іх такая цудоўная, што ніхто і ўявіць сабе не можа, а другая такая страшная, што... ды не, немагчыма нават і сказаць — якая!
Тут Оле-Лукойе прыўзняў Яльмара, паднёс яго да акна і сказаў:
— Зараз убачыш майго брата, другога Оле-Лукойе. Людзі яшчэ называюць яго Смерцю. Бачыш, ён зусім не такі страшны, якім яго малююць. Кафтан на ім вышываны серабром, як твой гусарскі мундзір; за спіной развяваецца чорны аксамітны плашч. Глядзі, як ён едзе!
І Яльмар убачыў, як імчаўся наўскач другі Оле-Лукойе і садзіў да сябе на каня і старых, і малых. Адных ён садзіў перад сабою, другіх — ззаду; але спачатку заўсёды пытаўся:
— Якія ў цябе адзнакі па паводзінах?
— Добрыя! — адказвалі ўсе.
— Ну, пакажы! — гаварыў ён.
Даводзілася паказваць; і вось тых, у каго былі выдатныя або добрыя адзнакі, ён садзіў перад сабою і расказваў ім дзіўную казку, а тых, у каго былі пасрэдныя або дрэнныя, — садзіў ззаду, і яны павінны былі слухаць страшную казку. Яны трэсліся ад страху, плакалі і хацелі саскочыць з каня, ды не маглі — яны адразу моцна прырасталі да ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    COSÌ È LA MORTE?IL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCITILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMAPOLLICINO
  • Libri.it
  • Treccani