Title: ХРАБРЫ КРАВЕЦ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ХРАБРЫ КРАВЕЦ

Аднойчы, летнім ранкам, сядзеў кравец ля акна, прымасціўшыся на стале, дзе звычайна шыў; было яму добра і весела, а таму шыў ён хутка. А ў гэты час якраз ішла вуліцай сялянка і гучна гукала: «Цудоўнае варэнне прадаю! Цудоўнае варэнне прадаю!» Краўцу спадабаліся такія словы і ён, выцягнуўшы тонкую шыю, крыкнуў жанчыне з акна:
— Заходзь сюды, галубка, наверх, тут свой тавар хутка збудзеш!
Жанчына з цяжкім кошыкам узнялася да краўца на трэці паверх, а тады пачала выстаўляць перад ім ды развязваць слоікі. Кравец агледзеў іх, патрымаў у руках кожны, прыкінуў, панюхаў, пацмокаў, ды нарэшце кажа:
— Варэнне і сапраўды добрае. То адваж мне, галубка, чатыры лоты, а то, мабыць, і ўсе чатыры фунты забяру.
Жанчына, якая з самага пачатку спадзявалася збыць тут багата свайго тавару, прадала краўцу столькі, колькі ён папрасіў, і пайшла, незадаволена нешта мармычучы.
— Ну, дзякаваць Богу за такое варэнне, — сказаў кравец, — і няхай ён пашле мне бадзёрасці ды сілы! — З такімі словамі выняў ён з шафкі хлеб, адкроіў ладную лусту, густа намазаў яе варэннем.
— Вядома ж, будзе смачна, — сказаў кравец, — аднак, мабыць, перш дашыю куртку, а тады ўжо як след падмацуюся.
Ён паклаў лусту каля сябе ды зноў прыняўся за працу. Ад радасці пачаў шыць вялікімі шыўкамі. Пах духмянага варэння тым часам вітаў па ўсім пакоі, і процьма мух, якая дасюль драмала на сцяне, адразу ажыла, адчуўшы смачную слодыч, ды гулкім роем завілася над хлебам.
— Гэй, вы, я вас не клікаў сюды! — абурыўся кравец і пачаў адганяць нязваных гасцей.
Але мухі не ведалі нямецкай мовы, таму не слухаліся, наадварот, іх яшчэ больш паналятала. Тут, як кажуць, у краўца цярпенне лопнула, ён моцна раззлаваўся, замітусіўся, схапіў суконку ды з крыкам: «Вось я зараз вам пакажу!» — з усяе сілы хлопнуў па мухах. Узняў ён суконку, ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI UCCELLI vol. 2LINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOCHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?AMICHE PER LA VITA - Nuova edizione
  • Libri.it
  • Treccani