Title: ПРЫНЦЭСА НА ГАРОШЫНЕ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ПРЫНЦЭСА НА ГАРОШЫНЕ

Жыў-быў прынц. І марыў ён ажаніцца на сапраўднай прынцэсе.
Аб'ехаў увесь свет. А такой нявесты, якой жадаў, не сустрэў. Так і вярнуўся дамоў ні з чым. І вельмі бедаваў, бо дужа яму хацелася сустрэць сапраўдную прынцэсу.
Аднойчы вечарам разгулялася непагадзь. Маланкі бліскалі раз-пораз. Гром грымеў. Дождж ліў як з вядра. Жах што рабілася!
Раптам у гарадскую браму нехта пастукаў. Сам кароль пайшоў адкрываць.
Каля брамы стаяла прынцэса. Вада збягала з яе валасоў і адзежы прама ў чаравікі. Адтуль выцякала на зямлю. Божа, на што была падобна тая дзяўчына! А яна запэўнівала, што з'яўляецца сапраўднай прынцэсай.
«Ну, пра гэта мы хутка даведаемся», — падумала старая каралева. Але нічога нікому не сказала. Пайшла ў спальню. Зняла з ложка ўсе матрацы і падушкі. На дошкі паклала гарошыну. А зверху гарошыны паслала дваццаць матрацаў і дваццаць пярын.
У гэту пасцель і паклалі прынцэсу на ноч.
Раніцай у яе спыталі, як яна адпачывала.
— Ах, вельмі кепска! — сказала прынцэса. — Я нават вачэй не звяла. Бог ведае што ў мяне была за пасцель. Я ляжала на нечым такім цвёрдым, што ўсё маё цела цяпер у сіняках. Жудасна!
Тут усе і зразумелі, што яна была сапраўднай прынцэсай. Адчула гарошыну праз сорак матрацаў і пярын! Такой далікатнай асобай магла быць толькі сапраўдная прынцэса.
І прынц ажаніўся на ёй. Цяпер ён быў перакананы, што бярэ сапраўдную прынцэсу.
А гарошыну здалі ў музей. Яна мо і цяпер там ляжыць, калі хто не ўкраў яе.
Ведай, гэта гісторыя — чыстая праўда!


...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINOLA SIRENETTACHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?BELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINI
  • Libri.it
  • Treccani