Title: Гісторыя другая

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Гісторыя другая
Хлопчык і дзяўчынка

У вялікім горадзе, дзе столькі дамоў і людзей, што не ўсім хапае месца хоць бы на маленькі садок, а таму большасці жыхароў даводзіцца задавольвацца пакаёвымі кветкамі ў вазонах, жыло двое бедных дзяцей, і садок у іх быў крыху большы за вазон. Яны не былі братам і сястрой, але любілі адно аднаго, як брат і сястра.
Бацькі іх жылі ў каморках пад дахам у двух суседніх дамах. Дахі дамоў сыходзіліся, і між імі цягнуўся вадасцёкавы жолаб. Тут якраз і глядзелі адно на адно паддашкавыя вокны ад кожнага дома. Варта было толькі пераступіць цераз жолаб, і можна было трапіць з аднаго акна ў другое.
У бацькоў было па вялікай драўлянай скрыні, у іх расла зеляніна для прыпраў і невялікія ружавыя кусты — па адным у кожнай скрыні. Кусты пышна разрасліся. Бацькам прыйшло ў галаву паставіць гэтыя скрыні ўпоперак жолаба, таму ад аднаго акна да другога цягнуліся нібы дзве кветкавыя градкі. Зялёнымі гірляндамі спускаўся са скрынь гарох, ружавыя кусты заглядвалі ў вокны і спляталіся галінамі. Бацькі дазвалялі хлопчыку і дзяўчынцы хадзіць адно да аднаго ў госці па даху і сядзець на лавачцы пад ружамі. Як хораша было ім тут гуляць!
А зімой гэта радасць заканчвалася. Вокны часта зусім замярзалі, але дзеці награвалі на печы медныя манеты, прыкладвалі іх да замерзлых шыбін, і адразу ж адтаваў прыгожы кружочак, і ў яго пазірала вясёлае, ласкавае вочка — гэта глядзелі, кожны са свайго акна, хлопчык і дзяўчынка, Кай і Герда. Улетку яны адным скачком маглі апынуцца ў гасцях адно ў аднаго, а зімой патрэбна было спачатку спусціцца на многа прыступак уніз, а потым падняцца на гэтулькі ж уверх. На двары пырхаў сняжок.
— Гэта раяцца белыя пчолкі! — казала старая бабуля.
— А ў іх таксама ёсць каралева? — пытаўся хлопчык. Ён ведаў, што ў сапраўдных пчол ёсць такая.
— Ёсць! ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    EDMONDO E LA SUA CUCCIAGLI INSETTI vol. 2IL CAVALIER IDEALEIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRE
  • Libri.it
  • Treccani