Title: ТРЫ ШЧАСЛІЎЦЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ТРЫ ШЧАСЛІЎЦЫ

У аднаго селяніна былі тры сыны. Неяк паклікаў ён да сябе ўсіх траіх і сказаў:
— Я ўжо стары і вырашыў, пакуль жывы, падзяліць паміж вамі спадчыну. Грошай у мяне няма, і таму я пакідаю ў спадчыну аднаму з вас пеўня, другому — касу, а трэцяму — кошку. Рэчы не вельмі каштоўныя, але, калі пападуць яны ў добрыя рукі, могуць прынесці вялікую карысць. Паспрабуйце ж знайсці такую краіну, дзе людзі ніколі не бачылі гэтых рэчаў, і тады будзеце шчаслівымі.
І вось пасля смерці бацькі пайшоў старэйшы брат са сваім пеўнем шчасце шукаць. Але куды б ён ні прыходзіў, пеўні ўсюды былі ўжо знаёмыя. У гарадах ён яшчэ здалёк бачыў пеўняў на вокнах. Гэта былі флюгеры, яны ўвесь час трымалі кірунак па ветру. А ў вёсках пеўні так і заліваліся песнямі на ўсіх дварах. Нікому гэта птушка не была ў навіну, ніхто на яго пеўня і глядзець не хацеў.
Усё ж нарэшце старэйшаму брату пашанцавала — ён трапіў на востраў, жыхары якога яшчэ ні разу не бачылі пеўня.
— Глядзіце, якая цудоўная птушка! — сказаў старэйшы брат. — На галаве ў яе прыгожая карона, а на нагах шпоры. Яна кожную ноч кукарэкае тры разы, і заўсёды ў адзін і той жа час. Першы раз яна кукарэкае ў дзве гадзіны, другі раз — у чатыры гадзіны і трэці раз у шэсць гадзін раніцы. А калі яна закукарэкае днём, гэта значыць, што неўзабаве памяняецца надвор'е.
Певень вельмі спадабаўся ўсім жыхарам горада. Яны не спалі ўсю ноч і ўсё слухалі, як ён звонка выклікваў час у дзве гадзіны, у чатыры і ў шэсць. А раніцой яны спыталі, ці не прадаецца птушка і колькі яна каштуе. «Дайце мне за яе гэтулькі золата, колькі можа панесці асёл», — адказаў старэйшы брат.
— Ды ён амаль задарма аддае такую каштоўную птушку! — усклікнулі ўсе ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    I DUDÙ VANNO A SCUOLA?BIANCO E NEROTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!LA REGINA DELLE NIAGARA FALLS
  • Libri.it
  • Treccani