Title: ПАДЗЕМНЫ ЧАЛАВЕЧАК

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ПАДЗЕМНЫ ЧАЛАВЕЧАК

Жыў-быў некалі багаты кароль, і былі ў яго тры дачкі; яны штодня гулялі ў каралеўскім садзе, а бацька быў такі аматар розных дрэў, што аб'явіў: калі раптам нехта сарве з дрэва хоць бы адзін яблык, то ён, кароль, сілаю праклёну загоніць зламысніка на сто сажняў пад зямлю. Вось і наблізілася восень, і парабіліся яблыкі на адной з яблынь чырвонымі, быццам крывёю наліліся. А тры каралеўскія дачкі штодня гулялі пад дрэвам ды пазіралі, ці не скіне вецер хоць бы адзін яблычак, — бо за ўсё сваё жыццё яны не знайшлі ніводнага, якое б з яблыні звалілася, — а само дрэва ад цяжкіх яблыкаў ажно на зямлю клалася. І вось вельмі ўжо захацелася малодшай каралеўне пакаштаваць яблычка і мовіла яна сёстрам:
— Бацька нас вельмі любіць, і, пэўна ж, не здзейсніць свайго праклёну; я думаю, што гэта датычыцца толькі чужых людзей. — Пры гэтых словах яна адшчыкнула самы вялікі яблык, наблізілася да сясцёр ды кажа:
— Вось, пакаштуйце, мілыя сястрычкі, хоць бы кавалачак! Я за ўсё сваё жыццё не ела такога смачнага яблычка.
І адкусілі абедзве старэйшыя каралеўны ад таго яблыка, і ўсе трое адразу зніклі пад зямлёю, ды так глыбака, што адтуль не было нават чутно пеўневага кукарэкання.
Апоўднем кароль намерыўся папалуднаваць, але ніяк не мог даклікацца дачок, ён доўга шукаў іх і ў палацы, і ў садзе, але марна. Ён гэтак засмуціўся, што загадаў аб'явіць па ўсёй краіне ўказ, згодна якога той, хто знойдзе яго дачок, возьме любую сабе ў жонкі. І шмат хто з малайцоў выправіліся ў пошукі, бо трох каралеўскіх дачок вельмі ўжо ўсе любілі, — былі яны ласкавыя, а да таго дужа тварам вабныя. Між іншых смельчакоў было трое маладых паляўнічых. Павандраваўшы тыдзень, пад'ехалі яны да палаца, а ў палацы тым прыгожыя пакоі, і ў адным з іх стол, а на ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINIDINO PARK vol. 2POLLICINOTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!
  • Libri.it
  • Treccani