Title: ХЛОПЧЫК ЯК ПАЛЬЧЫК

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ХЛОПЧЫК ЯК ПАЛЬЧЫК

Жыў калісьці на свеце бедны селянін. Сядзеў ён аднойчы вечарам ля печы і прысак варушыў, а жонка сядзела і прала. Вось ён і кажа жонцы:
— Так прыкра, што няма ў нас дзяцей. Вельмі ж у нас ціха, а вось у іншых хатах, ты толькі зірні, як шумна ды весела.
— Гэта праўда, — адказала жонка і ўздыхнула, — каб было ў нас хоць адно, хай сабе такое маленькае, як мезены пальчык, дык і то я была б шчаслівая. А як мы любілі б яго!
І здарылася так, што жонка стала цяжарнай і праз сем месяцаў нарадзіла немаўлятка, і было яно здаровае ды статнае, але росту мела не болей за палец.
І сказалі яны:
— Вось так яно і сталася, як мы хацелі: сыночка нашага мы будзем любіць, — і імя яму далі за яго рост Хлопчык як пальчык.
Яны добра яго кармілі, але хлопчык усё не рос ды не рос і заставаўся такім, якім і нарадзіўся; аднак вочы ў яго былі разумныя, быў ён кемлівы і руплівы, і ўсё, за што ён ні браўся, яму ўдавалася.
Сабраўся аднойчы селянін у лес дровы секчы і сказаў сам сабе: «Вось было б добра, каб нехта прыехаў па дровы з возам».
— Татка, — кажа Хлопчык як пальчык, — я прывязу воз, ты ўжо не сумнявайся, буду ў лесе своечасова.
— Але як жа ты з гэтым справішся, ты ж такі маленькі, каб канём кіраваць?
— Гэта, татка, не бяда! Калі маці запражэ, дык я залезу каню ў вуха і буду яму крычаць, куды трэба ехаць.
— Добра, — адказаў бацька, — адзін раз, бадай што, паспрабуем.
Калі прыйшла пара, запрэгла маці каня і пасадзіла Хлопчыка як пальчык каню ў вуха, і стаў хлапчына пакрыкваць: «Но! но! Лявей, правей!»
Усё ішло як мае быць, як у вопытнага фурмана, ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI INSETTI vol. 2TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOLA PESTE SCARLATTACOSÌ È LA MORTE?
  • Libri.it
  • Treccani