Title: ГІСТОРЫЯ ПРА ДВАІХ ДЗЕТАК КААЦІ І ДВАІХ ДЗЯЦЕЙ ЧАЛАВЕКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ГІСТОРЫЯ ПРА ДВАІХ ДЗЕТАК КААЦІ І ДВАІХ ДЗЯЦЕЙ ЧАЛАВЕКА

У аднаго кааці было трое дзетак. Жылі яны ў лесе, елі фрукты, карэнне і птушыныя яйкі. А калі сядзелі на дрэве і раптам чулі моцны шум, дык імкліва саскоквалі на зямлю і ўцякалі, задраўшы хвасты.
І вось аднаго разу, калі каацяняты крыху падраслі, маці паклікала іх залезці да сябе на апельсінавае дрэва і сказала ім так:
— Каацяняткі, вы ўжо дастаткова падраслі, каб самім шукаць сабе ежу. І вы павінны навучыцца гэтаму, бо калі зробіцеся зусім дарослыя, дык пачняце жыць паасобку, як усе кааці. Большанькі з вас ласы да макрыц і слімакоў, і ён знойдзе іх у спарахнелых дрэвах, бо там шмат гэтых казурак. Сярэдні — вялікі аматар фруктаў, і ён зможа знайсці іх на гэтым ці на другіх дрэвах: апельсіны будуць ажно да снежня. А меншы, які ласуецца толькі птушынымі яйкамі, можа хадзіць дзе хоча, бо паўсюль ёсць птушыныя гнёзды. Але барані яго Бог хадзіць шукаць гнёзды ў поле, бо гэта небяспечна.
І асабліва, дзеткі мае, вы павінны баяцца сабак. Аднойчы я з імі білася і ведаю, што кажу, — з таго часу ў мяне паламаны зуб. За сабакамі заўсёды ідуць людзі, у якіх ёсць магутны гром, які забівае. Як толькі пачуеце гэты гром, дык як мага хутчэй саскоквайце на зямлю з любога высокага дрэва. Іначай вас могуць застрэліць.
Так навучала іх маці. Потым яны ўсе злезлі з дрэва і разышліся, круцячы галавою то справа налева, то злева направа, быццам шукаючы нечага згубленага, бо так ходзяць кааці.
Большы, якому захацелася паесці слімакоў, шукаў іх у гнілым ламаччы і пад прэлай травой. І знайшоў іх столькі, што хутка наеўся і задрамаў. Сярэдні, які болей за ўсё на свеце любіў фрукты, наеўся колькі хацеў апельсінаў, бо сярод лесу расло шмат апельсінавых дрэваў — гэта звычайная рэч у Парагваі і Місьёнэс. І ніхто ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA SIRENETTACHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRETUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!
  • Libri.it
  • Treccani