Title: БУЗІНАВАЯ МАТУЛЬКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
БУЗІНАВАЯ МАТУЛЬКА

Адзін маленькі хлопчык аднойчы прастудзіўся; дзе ён прамачыў сабе ногі, ніхто і зразумець не мог; надвор'е было зусім сухое. Маці распранула яго, паклала на ложак і загадала прынесці імбрык, каб заварыць бузіннага напою — цудоўнае патагоннае! У гэты самы час у пакой зайшоў слаўны, вясёлы дзядок, які жыў на верхнім паверсе гэтага ж дома. Ён быў зусім адзінокі, не было ў яго ні жонкі, ні дзяцей, а ён так любіў малечу, умеў расказваць ім такія цудоўныя казкі і гісторыі, што проста дзіва.
— Ну, выпі сваю гарбату, а пасля, можа, пачуеш казку! — сказала маці.
— Вось бы ведаць якую-небудзь новенькую! — прамовіў стары, ласкава ківаючы галавою. — Але дзе ж гэта наш малы прамачыў сабе ногі?
— Сапраўды, дзе? — паціснула плячыма маці. — Ніхто не можа зразумець!
— А казка будзе? — запытаў хлопчык.
— Спачатку мне трэба ведаць, ці глыбокая вадасцёчная канава ў завулку, дзе ваша школа? Можаш ты мне сказаць гэта?
— Якраз мне па калені! — адказаў хлопчык. — Але гэта на самым глыбокім месцы!
— Вось чаму ў яго мокрыя ногі! — усміхнуўся дзядок. — Цяпер варта было б расказаць табе казку, ды ні адной гатовай не ведаю!
— Вы цяпер жа можаце выдумаць яе! — сказаў хлопчык. — Мама гаворыць, што вы як толькі на што-небудзь зірніце, да чаго-небудзь дакранецеся, дык адразу складзеце пра гэта казку альбо цікавую гісторыю.
— Так то так, але такія казкі і гісторыі нічога не вартыя. Што да сапраўдных, то тыя прыходзяць самі! Прыйдуць і пастукаюць мне ў лоб: «Вось і я!»
— А хутка якая-небудзь пастукаецца? — запытаў хлопчык.
Маці ўсміхнулася, насыпала ў імбрык бузінавай гарбаты і заліла яе варам.
— Ну, раскажыце! Раскажыце якую-небудзь казку!
— Добра было б, каб прыйшла сама! Але яны ганаркія, прыходзяць толькі ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BIANCO E NEROGLI INSETTI vol. 2TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀTILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMA
  • Libri.it
  • Treccani