Title: ЗАЯЦ І ВОЖЫК

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЗАЯЦ І ВОЖЫК

Гэтай казцы вы, бадай, не паверыце. Аднак мой дзядуля, распавядаючы яе, заўсёды падкрэсліваў:
— Не ўсё ў гэтай казцы выдумка. Ёсць у ёй і праўда. Бо чаму б тады людзі сталі расказваць яе?
Пачыналася гэта казка так:
Аднойчы ў ясны сонечны дзянёк стаяў вожык каля дзвярэй свайго дома, склаўшы рукі на жываце, і напяваў песеньку.
Спяваў ён сваю песеньку, спяваў і раптам вырашыў: «Пайду я ў поле, на сваю бручку пагляджу. Пакуль, — думае, — мая жонка-вожычыха дзяцей мые ды апранае, я паспею і ў полі пабываць, і дамоў вярнуцца».
Пайшоў ён і сустрэўся па дарозе з зайцам, які таксама ішоў у поле — на сваю капусту паглядзець.
Убачыў вожык зайца, пакланіўся яму і гаворыць ветліва:
— Дзень добры, паважаны заяц. Як вы маецеся?
А заяц быў вельмі важны і горды. Замест таго каб ветліва прывітацца з вожыкам, ён толькі галавой хітнуў і сказаў груба:
— Чаму гэта ты, вожык, у такую рань па полі рыскаеш?
— Я пагуляць выйшаў, — кажа ён.
— Пагуляць? — спытаў заяц насмешліва. — А па-мойму, на такіх кароценькіх ножках далёка не зойдзеш.
Пакрыўдзілі вожыка гэтыя словы. Не любіў ён, калі так гаварылі пра яго ногі, якія і сапраўды былі кароценькія і крывыя.
— Ці не думаеш ты, — спытаўся ён у зайца, — што твае заечыя ногі бегаюць хутчэй і лепш?
— Зразумела, — кажа заяц.
— А ці не хочаш ты са мной навыперадкі пабегчы? — пытаецца вожык.
— З табой навыперадкі? — кажа заяц. — Не смяшы мяне, — калі ласка. Ну няўжо ты на сваіх крывых нагах мяне абгоніш?
— А вось убачыш, — адказвае вожык. — Убачыш, што абганю.
— Ну, давай пабяжым, — кажа заяц.
— Пачакай, — кажа вожык. — Спачатку я схаджу дамоў, паснедаю, а праз паўгадзіны вярнуся на сваё месца. ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    ESSERE MADRETILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMASOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESITILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀ
  • Libri.it
  • Treccani