Title: РУМПЕЛЬШЦІЛЬЦХЕН

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
РУМПЕЛЬШЦІЛЬЦХЕН

Жыў калісьці на свеце млынар. Быў ён бедны, але была ў яго прыгажуня-дачка. Аднойчы надарылася яму гутарыць з каралём. І вось, каб выклікаць да сябе павагу, кажа ён каралю:
— Ёсць у мяне дачка, якая можа прасці з саломы залатую пражу...
Кажа кароль млынару:
— Справа гэта мне вельмі падабаецца. Калі дачка ў цябе такая мастачка, як ты кажаш, то прывядзі яе заўтра да мяне ў палац, я пагляджу, як яна гэта ўмее рабіць.
Прывёў млынар дзяўчыну да караля, адвёў яе кароль у пакой, у якім было шмат саломы, даў ёй калаўрот, верацяно і сказаў:
— А цяпер прымайся за працу. Але калі ты за ноч да раніцы не перапрадзеш усю салому ў залатую пражу, то чакай смерці.
Потым ён сам замкнуў яе, і засталася яна ў пакоі адна.
Вось сядзіць бедная млынарова дачка, не ведае што ёй прыдумаць, як сваё жыццё выратаваць, бо не ўмела яна з саломы залатой пражы прасці. І зрабілася ёй так страшна, што яна заплакала. Раптам адчыняюцца дзверы і да яе ў пакой уваходзіць маленькі чалавечак і кажа:
— Добры дзень, маладая млынарка! Чаму ты так горка плачаш?
— Вой, — адказала дзяўчына, — я павінна перапрасці салому ў залатую пражу, але не ведаю, як гэта зрабіць.
А чалавечак і кажа:
— Што ты мне дасі, калі я табе яе перапраду?
— Свае каралі, — адказала дзяўчына.
Узяў чалавечак у яе каралі, падсеў да калаўрота, і — турр-турр-турр — тры разы пакруціцца кола — вось і намотана поўнае матавіла залатой пражы. І так працаваў ён да самай раніцы і перапраў усю салому, і ўсе матавілы былі поўныя залатой пражы.
Толькі пачало сонца ўзыходзіць, а кароль ужо тут як тут: убачыў залатую пражу, вельмі здзівіўся, абрадваўся, але сэрца яго яшчэ больш зрабілася прагным да золата. І ён загадаў адвесці млынарову дачку ў ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    MIRALINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOBELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINIGLI INSETTI vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani