Title: ЦВІК

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЦВІК

Адзін купец добра пагандляваў на кірмашы і набіў сабе поўную каліту золата і серабра. Сабраўся ён дадому вяртацца, — хацелася яму трапіць дадому да наступлення ночы. Вось прытарочыў ён дарожную суму з грашыма да сядла свайго каня і паехаў. Каля паўдня адпачываў ён у адным гарадку; сабраўся было ехаць далей, а тут падводзіць яму работнік каня і кажа:
— Гаспадар, а на задняй левай назе ў падкове аднаго цвіка не хапае.
— Ну і няхай сабе не хапае, — адказаў купец, — за шэсць гадзін, якія мне застаецца праехаць, падкова нябось не зваліцца. Я спяшаюся.
Пасля паўдня, калі ён спешыўся і зноў вырашыў накарміць каня, уваходзіць у пакой работнік і кажа:
— Гаспадар, а ў вашага каня на задняй левай назе няма падковы. Можа, адвезці мне яго ў кузню?
— Ну і няхай сабе няма, — адказаў купец, ехаць жа ўсяго дзве гадзіны, бадай, з канём нічога не здарыцца. Я спяшаюся.
Паскакаў ён далей; але неўзабаве пачаў конь прыкульгваць; пакульгаў ён, потым пачаў спатыкацца, потым паваліўся і зламаў сабе нагу. Давялося купцу каня кінуць, адвязаць дарожную суму, узваліць яе на плечы і дабрацца дадому пешкі, — і прыйшоў ён дадому позняй ноччу.
— А ўсёй жа бяды прычынай, — вымавіў ён пра сябе, — гэты пракляты цвік.
А ты спяшайся павольна!


...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAPOLLICINOIL RE CHE VALEVA 4,50€ TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIO
  • Libri.it
  • Treccani