Title: ЕЛКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЕЛКА

У лесе стаяла цудоўная елачка. Месца ў яе было добрае, паветра і святла ўдосталь; наўкол раслі сяброўкі больш старэйшыя — і елкі, і сосны. Елачцы страшэнна хацелася як найхутчэй вырасці; яна не думала ні пра цёплае сонейка, ні пра свежае паветра, не было ёй справы і да балбатлівых сялянскіх дзяцей, што хадзілі ў лес па суніцы і маліну; і, назбіраўшы поўныя кубачкі, альбо нанізаўшы ягады, быццам пацеркі, на тонкія пруткі, прысаджваліся пад елачку адпачыць і заўсёды казалі:
— Вось слаўная елачка! Прыгожанькая, маленькая!
Такіх размоў дрэўца і слухаць не хацела.
Мінуў год — і ў елачкі прыбавілася адно каленца, мінуў яшчэ год — прыбавілася яшчэ адно: так па колькасці каленцаў і можна было даведацца колькі гадоў елцы.
— Ах, калі б я была гэткай жа вялікай, як іншыя дрэвы! — уздыхала елачка. — Тады б і я шырока развінула сваё голле, высока падняла галаву, і мне відаць было б далёка-далёка наўкол! Птушкі звілі б у маім голлі гнёзды, а калі дзьмуў бы вецер, я гэтаксама важна ківала б галавою, як іншыя!
І ні сонейка, ні спевы птушак, ні ружовыя ранішнія і вечаровыя аблокі не давалі ёй аніякага задавальнення.
Стаяла зіма, зямля была заслана ззяючым снежным дываном; па снезе не-не ды прабягаў заяц і часам нават пераскокваў цераз елачку — вось крыўда! Але прайшло яшчэ дзве зімы, і да трэцяй дрэўца падрасло ўжо настолькі, што зайцу даводзілася абмінаць яго.
«Так, расці, расці і хутчэй зрабіцца вялікім, старым дрэвам — што можа быць лепш за гэта!» — думалася елачцы.
Кожную восень у лесе з'яўляліся дрывасекі і секлі самыя вялікія дрэвы. Елачка ўсялякі раз трэслася ад жаху пры выглядзе агромністых дрэў, што з шумам падалі на зямлю. Іх ачышчалі ад голля, і яны валяліся на зямлі такімі голымі, доўгімі і тонкімі. Ледзь можна было пазнаць іх! Пасля іх ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINITILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀLA REGINA DELLE NIAGARA FALLSLA SIRENETTA
  • Libri.it
  • Treccani