БРЫДКАЕ КАЧАНЯ
Хораша было за горадам! Стаяла лета. На полі ўжо залацілася жыта, авёс зелянеў, сена было складзена ў стагі; па зялёным лузе пахаджваў даўганогі бусел і балакаў па-егіпецку — гэтай мове ён навучыўся ад сваёй маці. За палямі і лугамі цямнеў вялікі лес, а ў лесе хаваліся глыбокія сінія азёры. Так, хораша было за горадам! Сонца асвятляла старую сядзібу, абкружаную глыбокімі канавамі з вадой. Уся зямля — ад сценаў хаты да самай вады — зарасла лопухам, ды такім высокім, што маленькія дзеці маглі стаяць пад самымі буйнымі яго лістамі ў поўны рост.
У гушчары лопуху было гэтак жа глуха і дзіка, як у густым лесе, і вось там сядзела на яйках качка. Сядзела яна ўжо даўно, і ёй гэты занятак даволі-такі надакучыў. Да таго ж яе рэдка наведвалі, — іншым качкам было больш даспадобы плаваць па канаўках, чым сядзець у лопуху ды кракаць разам з ёю. Нарэшце яечныя шалупайкі затрашчалі.
Качаняты заварушыліся, застукалі дзюбкамі і высунулі галоўкі.
— Піп, піп! — сказалі яны.
— Крак, крак! — адказала качка. — Паспяшайцеся.
Качаняты выкараскаліся сяк-так са шкарлупіны і сталі азірацца наўкол, разглядваючы зялёныя лісты лопуху. Маці не перашкаджала ім — зялёны колер карысны для вачэй.
— Ах, які вялікі свет! — сказалі качаняты.
Ну вядома! Зараз ім было куды вальней, чым у шкарлупіне.
— Ці не думаеце вы, што тут і ўвесь свет? — сказала маці. — Ды не! Ён цягнецца далёка-далёка, туды, за сад, за поле... Але, шчыра кажучы, там я зроду не была!.. Ну што, усе ўжо выбраліся? — І яна ўзнялася на ногі. — Ды не, яшчэ не ўсе. Самае вялікае яйка цалюткае! Ды калі ж гэтаму будзе канец! Я хутка зусім страчу цярпенне.
І яна ўселася зноў.
— Ну, як справы? — запытала старая качка, прасунуўшы галаву ў гушчар лопуху.
— Ды ...
|
|
|
|
|
|