Title: ГАНС ДАЎБЕШКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ГАНС ДАЎБЕШКА

Нанава пераказаная даўняя гісторыя
Быў у адной вёсцы стары маёнтак, а ў старым маёнтку жыў стары пан. У яго было два сыны, ды такія разумныя, што калі б яны і палову таго розуму мелі, дык і то ім хапіла б. Абодва яны збіраліся пасватацца да каралеўны, і ў гэтым не было нічога асаблівага, бо яна сама абвясціла, што выйдзе замуж за самага разумнага, хто здолее перагаварыць яе.
Абодва браты рыхтаваліся да сватання восем дзён, на большае ў іх часу не заставалася, але і гэтага ім было досыць: яны шмат чаго зналі і былі хлопцы хоць куды. Адзін вывучыў на памяць увесь лацінскі слоўнік і мясцовыя газеты за тры гады і мог іх пераказаць не толькі ад пачатку да канца, а і наадварот — ад канца да пачатку. Другі вывучыў назубок збор законаў, ведаў усё, што належыць ведаць муніцыпальнаму радцу, і мог разважаць пра дзяржаўныя справы. Апрача таго, ён умеў вышываць падцяжкі, — во які быў майстар! І кожны з іх даводзіў: «З каралеўнаю ажанюся я!»
Бацька даў ім па добрым кані: таму, што ведаў на памяць слоўнік і газеты, — каня чорнага як вугаль, а таму, што меў дзяржаўны розум і ўмеў вышываць, — каня белага як малако. Браты змазалі сабе губы рыбіным тлушчам, каб рот лягчэй і хутчэй адкрываўся, і сабраліся ў дарогу. Усе слугі высыпалі на двор паглядзець, як маладыя панічы пасядуць на коней. Прыйшоў і трэці брат, — братоў жа было тры, але трэцяга, малодшага, ніхто не лічыў: далёка яму было да сваіх вучоных братоў, і звалі яго проста Ганс Даўбешка.
— Куды гэта вы? І чаго гэтак разадзеліся? — спытаў ён.
— У палац едзем, каралеўну сабе «выгаворваць». А ты што, не чуў хіба? Пра гэта ж ва ўсе званы звоняць.
І яны расказалі яму пра сваё сватанне.
— Вунь яно што! Дык ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREIL BRUTTO ANATROCOSOPOLLICINOBIANCO E NERO
  • Libri.it
  • Treccani