Title: ЖЫВАЯ ВАДА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЖЫВАЯ ВАДА

Жыў некалі кароль; быў ён хворы, і ніхто ўжо не верыў, што ён зможа калі-небудзь ачуняць. А было ў караля тры сыны; вось зажурыліся яны з-за гэтага, пайшлі ўніз у каралеўскі сад і заплакалі. Але сустрэўся ім у садзе нейкі дзядок, стаў пра іх гора распытваць. Яны яму гавораць, што іхні бацька вельмі хворы, відаць, памрэ, а дапамагчы яму нічым немагчыма. А дзядок і кажа:
— Я ведаю яшчэ адзін сродак, — гэта жывая вада; калі хто той вады нап'ецца, дык зноў ачуняе; але ваду гэтую знайсці нялёгка.
Старэйшы сын і гаворыць:
— Вось я гэтую ваду і знайду.
Пайшоў ён да хворага караля, пачаў яго прасіць, каб той адпусціў яго на пошукі жывой вады, што гэта толькі і можа яго вылечыць.
— Не, — сказаў кароль, — гэтая справа надта небяспечная, лепш ужо мне памерці.
Але сын доўга яго ўпрошваў, і, нарэшце, кароль пагадзіўся. А прынц падумаў: «Прынясу я гэтую ваду, стану ў бацькі самым любімым сынам і атрымаю ў спадчыну каралеўства».
І ён рушыў у шлях-дарогу; праехаў ён некаторы час, зірк — стаіць на дарозе карлік. Карлік паклікаў яго і кажа:
— Куды гэта ты так спяшаешся?
— Дурны малыш, — горда адказаў прынц, — табе пра гэта не трэба ведаць, — і паскакаў далей.
Разгневаўся маленькі чалавек і пажадаў яму зла. Трапіў прынц неўзабаве ў горную цясніну, і чым далей ён ехаў, тым усё больш сыходзіліся горы, і нарэшце дарога стала такою вузкаю, што ўжо нельга было і кроку ступіць; немагчыма было і каня павярнуць альбо ўстаць з сядла; і вось апынуўся прынц запёртым у скалах. Доўгі час прачакаў яго хворы кароль, але ён усё не вяртаўся.
Гаворыць тады сярэдні сын:
— Бацька, дазвольце мне паехаць на пошукі жывой вады, — а сам пра сябе падумаў: «Калі брат мой памёр, дык ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    AMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneEDMONDO E LA SUA CUCCIAMIRAIL RE CHE VALEVA 4,50€
  • Libri.it
  • Treccani