Title: СІНЯЯ БАРАДА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
СІНЯЯ БАРАДА

Жыў сабе аднаго разу вельмі багаты чалавек, і былі ў яго дзівосныя палацы ў горадзе і ў вёсцы, і залаты і срэбны посуд, і мэбля ў карунках, і залачоныя карэты. Але была, на няшчасце, у гэтага чалавека сіняя барада. І такі яна давала яму брыдкі і страшны выгляд, што ўсе дзяўчаты і кабеты, як толькі ўбачаць яго, адразу ўцякалі. А ў адной знатнай пані, ягонай суседкі, былі дзве дачкі - красуні, якіх свет не бачыў. Вось і папрасіў ён гэтую паню аддаць адну дачку за яго замуж, а якую - даў самой выбіраць. Але ніводная дачка не згаджалася быць яму жонкай. Толькі перакідвалі яго адна адной, ды ніяк не адважваліся пайсці замуж за чалавека, у якога была сіняя барада. А яшчэ ім вельмі было непрыемна, што ён ужо не раз быў жанаты, а што сталася з тымі жанчынамі - ніхто не ведаў.
Каб дзяўчаты маглі пазнаёміцца з ім трошкі лепей, запрасіў іх Сіняя Барада, разам з маці і трыма-чатырма сяброўкамі ды некалькімі хлопцамі з суседзяў, у адзін свой загарадны маёнтак, дзе гасцявалі яны цэлы тыдзень. Увесь час госці толькі гулялі ці хадзілі на шпацыр, палявалі ці лавілі рыбу, ладзілі скокі, строілі банкеты ды балі. Пра сон ніхто і не думаў, і ўсе ночы госці пацяшаліся, выдумляючы розныя штукі ды жарты. Усё было так добра, што малодшай дачцэ пачало нават здавацца, быццам барада ў гаспадара не такая ўжо сіняя, дый сам ён - чалавек вельмі прыстойны. І вось па вяртанні ў горад яны адразу згулялі вяселле.
Месяцам пазней сказаў Сіняя Барада сваёй жонцы, што трэба яму па адной важнай справе без адкладу ехаць у вёску - тыдняў, прынамсі, на шэсць. І папрасіў яе не вельмі журыцца, а знайсці якую забаву: няхай, сказаў, калі захоча, пакліча сябровак, можа, паедзе з імі за горад, а галоўнае, дзе б ні была, няхай не забывае як след ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA SIRENETTAN. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIABIANCO E NEROLA PESTE SCARLATTA
  • Libri.it
  • Treccani