Title: СПАДАРЫНЯ МЯЦЕЛІЦА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
СПАДАРЫНЯ МЯЦЕЛІЦА

Была ў адной удавы дачка, была ў яе яшчэ і падчарка. Падчарка старанная, прыгожая, а дачка і непрыгожая, і гультайка страшэнная. Дачку сваю ўдава вельмі любіла і ўсё ёй даравала, а падчарку прымушала шмат працаваць і карміла надта дрэнна.
Кожную раніцу павінна была падчарка садзіцца ля калодзежа і прасці пражу. І столькі ёй патрэбна было спрасці, што часта нават да крыві сцірала яна пальцы.
Аднаго разу сядзела яна так, прала і вымазала крывёю верацяно. Нахілілася дзяўчына да калодзежа, каб абмыць вырацяно, і раптам выслізнула ў яе верацяно з рук і звалілася ў калодзеж.
Заплакала падчарка і пабегла дадому расказаць мачасе пра сваю бяду.
— Ты яго выпусціла, ты яго і даставай, — сказала мачаха злосна. — Ды глядзі, без верацяна не вяртайся.
Пайшла дзяўчына назад да калодзежа і з гора ўзяла ды і кінулася ў ваду. Кінулася ў ваду і адразу прытомнасць згубіла.
А калі апрытомнела, убачыла яна, што ляжыць на зялёным лужку, з неба сонца свеціць, а на лужку кветкі растуць.
Пайшла дзяўчына па лужку, глядзіць: стаіць на лужку печ, а ў печы хлябы пякуцца. Хлябы крыкнулі ёй:
— Ах, вымі нас, дзяўчына, з печы хутчэй! Ах, вымі хутчэй! А не то мы зусім згарым!
Узяла дзяўчына лапату і выняла хлябы з печы.
Потым пайшла яна далей і прыйшла да яблыні. А на яблыні было шмат спелых яблыкаў. Яблыня крыкнула ёй:
— Ах, патрасі мяне, дзяўчына, патрасі! Яблыкі даўно паспелі!
Пачала дзяўчына трэсці дрэва. Яблыкі дажджом на зямлю пасыпаліся. І да таго часу трэсла яна яблыню, пакуль не засталося на ёй ніводнага яблыка.
Сабрала дзяўчына яблыкі ў кучу і пайшла далей. І вось нарэшце прыйшла яна да хаткі. З акна хаткі выглянула бабуля. З рота ў яе тырчалі вялізныя белыя зубы. Убачыла дзяўчына бабулю, спалохалася і хацела ўцячы, але бабуля крыкнула ёй:
— Чаго ты спалохалася, мілая? ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINOBIANCO E NEROMIRAEDMONDO E LA SUA CUCCIA
  • Libri.it
  • Treccani