Title: МІЛЫ РАЛАНД

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
МІЛЫ РАЛАНД

Жыла калісьці жанчына, і была яна сапраўднай ведзьмай. Было ў яе дзве дачкі; адна з іх нязграбная і злая, і жанчына любіла яе таму, што яна даводзілася ёй роднай дачкой; а другая — добрая і прыгожая, і жанчына яе ненавідзела таму, што тая была яе падчарыцай.
Аднойчы надзела падчарыца прыгожы фартух, ён спадабаўся другой дачцэ, і тая пачала зайздросціць зводнай сястры і сказала маці, што хоча — чаго б ні каштавала — атрымаць гэты фартух.
— Супакойся, маё дзіцятка, — сказала старая, — ты яго атрымаеш. Тваю зводную сястру даўно пара забіць; сёння ўночы, якраз, як яна засне, я прыду і адсяку ёй галаву. Толькі глядзі, каб ты сама легла ў ложак бліжэй да сцяны, а яе падсунь на самы край.
І давялося б беднай дзяўчыне загінуць, але менавіта ў гэты час яна стаяла ў кутку і ўсё чула. Дзяўчыну ўвесь дзень з дому не выпускалі, а калі надышоў час класціся спаць, ёй загадалі класціся першай. Калі сястра заснула, дзяўчына асцярожна пасунула яе на край ложка, а сама легла каля сцяны, на яе месца.
Падкралася ўночы старая, і быў у яе правай руцэ тапор, а левай яна спачатку памацала, ці ляжыць хто на краю ложка; потым яна моцна сціснула тапор рукамі і адсекла галаву сваёй роднай дачцэ.
Калі старая пайшла, дзяўчына ўстала і накіравалася да свайго любага, звалі яго Раландам, і пастукала ў яго дзверы. Выйшаў ён, а яна яму гаворыць:
— Паслухай, мілы Раланд, нам трэба хутчэй адсюль бегчы. Мачыха хацела мяне забіць, а замест мяне забіла ўласную дачку. Развіднее, яна ўбачыць, што нарабіла, і тады мы прапалі.
— Спачатку я раю табе, — сказаў Раланд, забраць у яе чарадзейную палачку, бо мы не выратуемся, калі яна кінецца нас даганяць.
Забрала дзяўчына чарадзейную палачку, потым узяла мёртвую галаву і капнула на падлогу тры кроплі крыві: адну каля ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINOIL RIPOSINOTILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMATILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIO
  • Libri.it
  • Treccani