Title: ПРА РАЗУМНАГА КРАЎЦА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ПРА РАЗУМНАГА КРАЎЦА

Жыла-была калісьці прынцэса, і вельмі ўжо была яна ганарлівая: прыйдзе да яе, бывала, жаніх, і пачне яна загадваць яму загадкі; а калі ён іх не разгадае, то пасмяецца яна з яго і прагоніць. І загадала яна аб'явіць, што хто загадку разгадае, то за таго яна замуж выйдзе: няхай, маўляў, прыходзіць да яе кожны, хто пажадае. Вось, нарэшце, і знайшліся тры краўцы; два старэйшыя лічылі, што яны майстры вялікія, справу сваю ведаюць, і тут таксама не дадуць маху. А трэці з іх быў чалавек на выгляд несамавіты і вялікі расцяпа, ды і ў рамястве сваім не ўмелец, але ён думаў, што ў гэтай справе выпадзе яму шчасце, а то адкуль жа і ўзяцца шчасцю? Вось і кажуць яму два старэйшыя:
— Ды заставайся ты лепей дома, а то са сваім малым розумам не далёка ты пойдзеш.
Але маладзейшы кравец збіць сябе з панталыку не даў і адказаў, што гатоў галавой ручацца, што з гэтым заданнем ён справіцца; і вось ён смела рушыў у дарогу, быццам увесь свет яму належаў.
Прыбылі яны ўтрох да прынцэсы і аб'явілі, каб загадала яна ім свае загадкі, — людзі, маўляў, прыйшлі талковыя ды вопытныя, і розум у іх такі тонкі, што ў вушка іголкі прасунуць можна.
І кажа ім прынцэса:
— Ёсць у мяне на галаве два рознакаляровыя валасы, — дык якога ж яны колеру?
— Калі ў гэтым уся загадка, — адказаў першы кравец, — то вось табе і разгадка: адзін чорны, другі белы, як пра сукно кажуць — чорнае з крапінкай.
І адказала прынцэса:
— Ты няправільна адгадаў, няхай адказвае другі.
І адказаў тады другі:
— Калі ўжо не чорны і не белы, то каштанавы і рыжы — якраз як у майго бацькі святочны сурдут.
— І ты не адгадаў, — сказала прынцэса, — няхай адказвае трэці, — ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    SCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILEEDMONDO E LA SUA CUCCIAGLI UCCELLI vol. 2ESSERE MADRE
  • Libri.it
  • Treccani