Title: СВІННЯ-СКАРБОНКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
СВІННЯ-СКАРБОНКА

Ну і шмат жа цацак было ў дзіцячым пакоі — проста не злічыць! А высока над імі, на шафе, стаяла скарбонка — гліняная свіння. У спіне ў яе, як і належыць, была прарэзана шчыліна для манет. Спачатку гэтая шчыліна была вузенькая, але потым яе трошкі пашырылі ножыкам-сцізорыкам, каб у яе пралазілі і буйныя срэбныя манеты. Дзве такія манеты ляжалі ўжо на дне ейнага жыватка, а пра дробязь і казаць ужо няма чаго. Драбязой свіння была, як той казаў, бітком набітая, нават і дзынкнуць не магла. Куды ж болей? Ні адна свіння з грашыма не магла б пажадаць лепшай долі. Да таго ж яна яшчэ займала вельмі высокае становішча: стаяла на шафе ды пазірала на ўсіх зверху ўніз. Яна ведала, што грошай у яе па горла і, варта толькі пажадаць, яна можа набыць усе цацкі, што ляжаць і стаяць унізе. А ўсведамляць гэта даволі прыемна, ва ўсялякім разе свінні.
Цацкі ведалі, чаго вартая свіння і што яна пра сябе думае, але не гаварылі аб гэтым. Ды й навошта? Яны і без таго знаходзілі аб чым пабалбатаць.
Аднаго разу, калі ў дзіцячай нікога не было, з напаўадчыненай шуфляды выглянула вялікая лялька. Яна была ўжо не дужа маладая, не раз губляла галаву, і таму шыя ў яе была падклееная. Лялька паглядзела направа, налева ды сказала:
— Давайце гуляць у людзей. Ад дакукі і гэта няблага.
— Давайце, давайце! — закрычалі ўсе і замітусіліся ў сваіх каробках і шуфлядах.
Нават карціны і тыя заківаліся на сценах, хаця ім і не варта было паказваць свой адваротны бок, таму што на ім, як вядома, нічога не намалявана.
Было ўжо зусім позна. Прабіла дванаццаць гадзін. У вокны зазіраў маладзік і свяціў на ўсю моц, не патрабуючы за асвятленне аніякае аплаты.
У гульні ўзялі ўдзел усе лялькі да адзінай, нават дзіцячая каляска, хаця яна была ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    AMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneDINO PARK vol. 2I DUDÙ VANNO A SCUOLA?MIRA
  • Libri.it
  • Treccani