Title: СНЯГУРАЧКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
СНЯГУРАЧКА

Гэта было ў сярэдзіне зімы. Падалі сняжынкі, быццам пух з неба, і сядзела каралева ля акна, — рама яго была з чорнага дрэва, — і каралева шыла. Калі яна шыла, заглядзелася на снег і ўкалола іголкай палец, — і ўпалі тры кроплі крыві на снег. І чырвонае на белым снезе выглядала так прыгожа, што падумала яна сама сабе: «Вось, калі б нарадзілася ў мяне дзіця, белае, як гэты снег, і румянае, як кроў, і чорнавалосае, як дрэва на аконнай раме!»
І нарадзіла каралева неўзабаве дачку, і была яна белая, як снег, румяная, як кроў, і такая чорнавалосая, як чорнае дрэва, — і празвалі яе таму Снягурачкай. А калі дзіця нарадзілася, каралева памерла.
Праз год узяў кароль сабе другую жонку. Гэта была прыгожая жанчына, але ганарыстая і пыхлівая, яна трываць не магла, калі хто-небудзь пераўзыходзіў яе хараством. Было ў яе чароўнае люстэрка, і калі станавілася яна перад ім і глядзелася ў яго, то пыталася:

— Люстэрка, люстэрка на белай сцяне,
Хто самы прыгожы ў лясной старане?

І люстэрка адказвала:
— Вы, каралева, прыгажэй у лясной старане.
І яна была задаволена, паколькі ведала, што люстэрка кажа праўду.
А Снягурачка за гэты час падрасла і станавілася ўсё харашэй, і, калі ёй споўнілася сем гадоў, была яна такая цудоўная, як ясны дзень, і прыгажэйшая за саму каралеву. Калі каралева спытала ў свайго люстэрка:

— Люстэрка, люстэрка на белай сцяне,
Хто самы прыгожы ў лясной старане?

Люстэрка адказала так:

— Вы, каралева, канечне, прыгожы сабой,
Ды толькі Снягурачка вас засланяе красой.

Спалохалася тады каралева, пажаўцела, пазелянела ад зайздрасці. Убачыць, бывала, Снягурачку — і сэрца ў яе разрываецца, так неўзлюбіла яна дзяўчынку. І зайздрасць, і фанабэрыстаць разрасталіся, як пустазелле, у яе сэрцы ўсё вышэй і вышэй, і не было ёй з гэтага часу спакою ні ўдзень, ні ўночы.
Тады яна паклікала аднаго са ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    ESSERE MADREBELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINIEDMONDO E LA SUA CUCCIASOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESI
  • Libri.it
  • Treccani