Title: ГАРШЧОК КАШЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ГАРШЧОК КАШЫ

Жыла-была адна дзяўчынка.
Пайшла яна ў лес па ягады і сустрэла там бабульку.
— Дзень добры, дзяўчынка, — сказала ёй бабулька, — дай мне ягад, калі ласка.
— На, бабулька, — гаворыць дзяўчынка.
Паела бабулька ягад і сказала:
— Ты мне ягад дала, а я табе таксама нештачка падару. Вось табе гаршчочак. Варта толькі сказаць:

— Раз, два, тры,
Гаршчочак, вары! —

і ён пачне варыць смачную, салодкую кашу. А скажаш яму:

— Раз, два, тры,
Больш не вары! —

і ён перастане варыць.
— Дзякуй, бабулька, — сказала дзяўчынка, узяла гаршчочак і пайшла дамоў да маці.
Абрадавалася маці гэтаму гаршчочку. Ды і як не радавацца? Без працы і клопату заўсёды на абед смачная, салодкая каша будзе.
Вось аднойчы пайшла дзяўчынка з дому, а маці паставіла гаршчочак перад сабой і гаворыць:

— Раз, два, тры,
Гаршчочак, вары!

Ён і пачаў варыць. Шмат кашы наварыў. Маці паела ўволю. А гаршчочак усё варыць і варыць кашу. Як яго спыніць?
Трэба было сказаць:

— Раз, два, тры,
Больш не вары! —

ды маці не ўспомніла гэтыя словы, а дзяўчынкі дома не было. Гаршчочак варыць і варыць. Ужо ўся кухня поўная кашы, ужо і ў прыхожай каша, і на ганку каша, а ён усё варыць і варыць. Спалохалася, маці, пабегла шукаць дзяўчынку, ды не перабрацца ёй цераз дарогу — гарачая каша ракой цячэ. Добра, што дзяўчынка недалёка ад дому была. Убачыла яна, што на вуліцы робіцца, і бегам пабегла дамоў. Сяк-так узабралася на ганак, адчыніла дзверы і крыкнула:

— Раз, два, тры,
Больш не вары!


І перастаў гаршчочак варыць кашу.
А наварыў ён яе гэтулькі, што той, каму даводзілася з вёскі ў горад ехаць, павінен быў сабе ў кашы дарогу праядаць.
Толькі ніхто на гэта не скардзіўся.
Вельмі ўжо была каша смачная і салодкая.


...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BIANCO E NEROTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!LA REGINA DELLE NIAGARA FALLSIL BRUTTO ANATROCOSO
  • Libri.it
  • Treccani