Title: СВІНАПАС

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
СВІНАПАС

Жыў-быў бедны прынц. Каралеўства ў яго было зусім маленькае, але якое-ніякое, а ўсё ж каралеўства, — хоць ажаніся, і вось ажаніцца ён якраз і хацеў.
Яно, вядома, дзёрзка было ўзяць ды спытаць дачку імператара: «Пойдзеш за мяне?» Але ён асмеліўся. Імя ў яго было вядомае на ўвесь свет, і сотні прынцэс сказалі б яму дзякуй, але што адкажа імператарская дачка?
А вось паслухаем.
На магіле ў прынцавага бацькі рос ружовы куст, ды які прыгожы! Квітнеў ён толькі раз у пяць год, і распускалася на ім адна-адзіная ружа. Затое салодкі быў яе водар, панюхаеш — і адразу забудуцца ўсе твае гаркоты і турботы. А яшчэ быў у прынца салавей, і спяваў ён так, быццам у горлейку ў яго былі сабраны ўсе самыя цудоўныя напевы на свеце. Вось і вырашыў прынц падарыць прынцэсе ружу і салаўя. Паклалі іх у вялікія срэбныя куфэркі і адаслалі ёй.
Загадаў імператар прынесці куфэркі да сябе ў вялікую залу — прынцэса гуляла там у госці са сваімі фрэйлінамі, бо іншых спраў у яе не было. Убачыла прынцэса куфэркі з падарункамі, запляскала ў ладкі ад радасці.
— Ах, калі б тут была маленькая кіска! — сказала яна.
Але з'явілася цудоўная ружа.
— Ах, як хораша зроблена! — уголас сказалі фрэйліны.
— Мала сказаць хораша, — адгукнуўся імператар, — проста нядрэнна.
Толькі прынцэса пакратала ружу і ледзь не заплакала.
— Фі, тата! Яна не штучная, яна сапраўдная.
— Фі! — уголас паўтарылі прыдворныя. — Сапраўдная!
— Пачакаем сердаваць! Паглядзім спачатку, што ў другім куфэрку! — сказаў імператар.
І вось выпырхнуў з куфэрка салавей і запеў так дзіўна, што спачатку ні да чаго і прычапіцца было.
— Superbe! Charmant!* — сказалі фрэйліны; усе яны балбаталі па-французску адна горш за адну.
* Непараўнана! Цудоўна! (фр.)
— Гэта птушка так нагадвае мне арганчык нябожчыцы імператрыцы! — ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    I DUDÙ VANNO A SCUOLA?BIANCO E NEROCIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAIL BRUTTO ANATROCOSO
  • Libri.it
  • Treccani