Title: ЗАЛАТАЯ ПТУШКА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЗАЛАТАЯ ПТУШКА

Жыў у старадаўнія часы кароль. Быў у яго замак, а вакол замка цудоўны сад, і расло ў тым садзе дрэва, на якім былі залатыя яблыкі. Як толькі яблыкі выспявалі, іх строга лічылі, але кожнай раніцой аднаго яблыка не хапала. Даведаўся пра гэта кароль і загадаў, каб кожную ноч пад дрэвам ставілі варту.
Былі ў караля тры сыны, і вось з прыходам ночы паслаў ён у сад старэйшага. Але к поўначы змарыў яго сон, і раніцой зноў не далічыліся аднаго яблыка. На другую ноч павінен быў вартаваць сын сярэдні, але і з тым здарылася тое ж самае: калі прабіла дванаццаць гадзін, ён заснуў, а раніцой не далічыліся аднаго яблыка. Вось прыйшла чарга несці варту малодшаму сыну; ён ужо падрыхтаваўся ісці, але кароль не вельмі яму давяраў і падумаў, што гэты будзе яшчэ горшы вартаўнік, чым яго браты, але нарэшце ён усё-такі яго паслаў.
Вось прылёг юнак пад дрэва, пачаў вартаваць, але не дазволіў сабе і вочы заплюшчыць. Прабіла дванаццаць гадзін, і вось у паветры штосьці зашумела; і ён убачыў у месячным святле лятучую птушку, усё пер'е яе адлівала золатам. Апусцілася птушка на дрэва і толькі дзеўбанула яблык, як пусціў юнак у яе стралу. Птушка паляцела, ды папала страла ёй у апярэнне, і адно з залатых пёрак упала долу. Падняў яго юнак, прынёс назаўтра каралю і расказаў яму, што бачыў ён ноччу.
Сабраў кароль тады сваіх дарадцаў, і ўсе ў адзін голас вырашылі, што такое пяро, як гэта, даражэй, магчыма, цэлага каралеўства.
— Паколькі пяро такое каштоўнае, — сказаў кароль, — то ў такім выпадку аднаго мне будзе мала, я хачу абавязкова мець усю птушку.
І вось рушыў у дарогу старэйшы сын; ён спадзяваўся на сваю разважлівасць і думаў, што залатую птушку ён абавязкова дабудзе.
Прайшоў ён ні многа, ні мала і ўбачыў на ўзлессі лісу; прыклаў ён ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI UCCELLI vol. 2IL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCIN. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIAESSERE MADRE
  • Libri.it
  • Treccani